ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

XV нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
У той дзень Езус выйшаў з дому і сеў каля мора. І сабралася каля Яго мноства народу, так што Ён увайшоў у човен і сеў, а ўвесь народ стаяў на беразе. І шмат гаварыў ім у прыпавесцях, кажучы: “Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі ён сеяў, некаторыя зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і падзяўблі іх. Другія ж упалі на камяністае месца, дзе было мала зямлі, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокая. Аднак, калі ўзышло сонца, яны завялі і таму, што не мелі каранёў, засохлі. А іншыя ўпалі сярод церняў, і выраслі церні, і заглушылі іх. Яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзесят, а іншае ў трыццаць. Хто мае вушы, няхай слухае!”.
    І, падыйшоўшы, вучні сказалі Яму: “Навошта Ты гаворыш ім у прыпавесцях?”. А Ён адказаў ім: “Таму што вам дадзена пазнаць таямніцы Валадарства Нябеснага, а ім не дадзена. Бо хто мае, таму дадзена будзе, і атрымае ўдосталь, а хто не мае, у таго адымецца і тое, што мае. Таму Я гавару ім у прыпавесцях, бо яны глядзяць, а не бачаць, слухаюць, а не чуюць і не разумеюць. І спаўняецца на іх прароцтва Ісаі, якое кажа: «Слухаць будзеце, і не зразумееце, і вачыма глядзець будзеце і не ўбачыце. Бо абрасло тукам сэрца народу гэтага...»”.

Мц 13, 1–16


Цярплівы сейбіт
   Натоўпы слухачоў Пана Езуса будуць радзець. У найважнейшыя моманты Яго пакінуць нават самыя блізкія вучні. Яны не змогуць зразумець і прыняць межы Яго любові. Толькі пасля ўваскрасення Божы план збаўлення можна будзе расчытаць. Але не ўсім. І не таму, што Евангелле акажацца занадта цяжкім, а патрабаванні будуць пераўзыходзіць людскія сілы. Езус накіроўваў сваё навучанне людзям, а не анёлам. Ён браў пад увагу нашы слабасці. Прадугледзеў чэрствасць людскіх сэрцаў. Нягледзячы на гэта, Ён ніколі не адрокся ад чалавека. Вочы і вушы павінны ўрэшце адкрыцца, каб убачыць і пачуць, а сэрца – каб прыняць і палюбіць.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.