ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Прыслухайся: Бог цябе кліча...

Актуальная інфармацыя

Да 26 ліпеня 2014 г. у семінарыю трэба падаць наступныя дакументы, неабходныя для паступлення:
• пасведчанне аб святым хросце;
    • пасведчанне аб канфірмацыі;
    • пасведчанне аб катэхетычным навучанні;
    • пасведчанне аб сакраманце сужэнства бацькоў;
    • рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
    • пасведчанне аб агульнай сярэдняй адукацыі/атэстат (вынікі тэсціравання);
    • медыцынская даведка (форма 086);
    • ваенны білет (пасведчанне прызыўніка);
    • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
    • заява (з указаннем матывацыі паступлення ў семінарыю);
    • пашпарт; копія старонкі з фотаздымкам;
    • 4 каляровыя фотаздымкi (3х4) (у пінжаку, пад гальштукам).
Пакліканне да святарства будзе заўсёды несці ў сабе элементы вялікай таямніцы і асабістага дару. Гэта дар, які мы атрымліваем не таму, што мы лепшыя, а таму, што нас выбірае Бог. Шляхі і моманты адкрыцця паклікання да святарства розныя, але яны ніколі не пазбаўлены Божай ласкі. Таму, каб добра распазнаць сваё пакліканне, трэба шмат малітвы.
    Усіх, хто адкрывае ў сабе голас Божага паклікання да святарства, запрашаем, каб паглыбіць гэтае распазнаванне падчас рэкалекцый (24–27 ліпеня 2014 г.).
   
   Уступны экзамен, які папярэджвае прыняцце ў склад клерыкаў нашай семінарыі, адбудзецца 28 ліпеня 2014 г. а 10-й гадзіне ў будынку семінарыі. Экзамен датычыць пытанняў на веданне веры, гісторыі і жыцця Гродзенскай дыяцэзіі і Касцёла на Беларусі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.