ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (71)

Прэса

Маці Сперанца ад Езуса
прызнана бласлаў­лёнай

   Іспанская містычка, заснавальніца Супольнасці служак міласэрнай любові, была ўзведзена да хвалы алтара.
   
    Падчас II Сусветнай вайны і адразу ж пасля яе заканчэння, калі ў Італіі панаваў паўсюдны голад, сястра Сперанца кіравала сталовымі для бедных. Асабліва блізкім для яе было пасланне Божай міласэрнасці, якой яна прысвяціла сваё жыццё. Гэта маці Сперанца падчас сустрэчы з кард. Каралем Вайтылам у 1964 г. падказала, як паскорыць распачацце беатыфікацыйнага працэсу сястры Фаустыны.
    Міласэрную любоў у штодзённым жыцці маці Сперанца рэалізавала вельмі канкрэтна. Яна была вялікай містычкай. Незвычайным чынам змагалася з д’яблам. Да яе прыходзілі тыя, для каго Бог не існаваў, а выходзілі, навярнуўшыся. Яна валодала незвычайным дарам білакацыі. Дзякуючы яму яна неаднаразова сустракалася са св. айцом Піо. †


Звыш пяці кіламетраў дабрыні

   Каля чвэрці мільёна злотых адзін за другім выкладзены ў некалькіх гарадах у Польшчы. 1-га чэрвеня адбыўся фінал першай агульнапольскай кампаніі “Кіламетры дабрыні”. Сабраныя сродкі будуць прызначаны на тэрапію непаўнаспраўных дзяцей.
   
    Шэсць дабрачынных аргані­зацый з усёй Польшчы на працягу трох месяцаў праводзілі акцыю “Кіламетры дабрыні”. Фінал першага выпуску гэтай агульнапольскай кампаніі адбыўся ў Дзень дзіцяці. Арганізатары паставілі перад сабой мэту пабіць сусветны Рэкорд Гінэса ў выкладванні адна за другой манет наміналам у 1 злоты. У суме было сабрана звыш 222 тысяч злотых – больш за пяць кіламетраў. Рэкорд не ўдалося пабіць, але гэта толькі першы выпуск “Кіламетраў дабрыні” ў Польшчы. Арганізатары лічаць, што з кожным годам будзе ўсё лепш.

Біблія за 8 млн. даляраў

   У Злу­чаных Штатах Амерыкі вядомы майстар каліграфіі Дональд Джэксан 13 гадоў ад рукі перапісваў Біблію.
   
    У 1998 г. ён узяў перапісваць Святое Пісанне ва ўніверсітэце св. Яна, што знаходзіцца ў штаце Мінесота. У кнізе 1150 старонак, важыць яна каля 75 кг. Вышыня адкрытай кнігі – 0,6 метра, а шырыня – 0,9 метра. Усе 775000 слоў былі старанна выведзены ад рукі 130-гадовай тушшу з дапамогай гусінага, індычага і лебедзевага пяра.
    Гэтая рукапісная Біблія каштавала для Абацтва св. Яна 8 мільёнаў даляраў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.