ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (69)

Прэса

Заклік аб Ружанцы
за Папу

   “На пачатку мая – марыйнага месяца – давайце не будзем забывацца, што наш Папа мае выключна глыбокую адданасць Найсвяцейшай Панне Марыі”, – прыгадвае кс. кард. Сантас Абрыль-і-Кастэлья.
   
    Гэты іспанскі пурпурат, які ад імя Святога Айца апекуецца марыйнай базілікай у Рыме, заклікае вернікаў да інтэнсіўнай ружанцовай малітвы за Папу. “Мы добра ведаем, што Францішак – гэта чалавек з вельмі глыбокай марыйнай пабожнасцю, – сказаў Ватыканскаму радыё кс. кард. Абрыль-і-Кастэлья. – Ён шматразова сам аб гэтым прыгадваў. Як архіпастыр базілікі Санта-Марыя-Маджорэ я хацеў бы сказаць, што адразу пасля выбару на Пасад св. Пятра Францішак сказаў мне, што хацеў бы наведаць базіліку. І, безумоўна, прыбыў на наступны дзень, каб апецы Марыі даручыць увесь свой Пантыфікат. З моманту выбару ён быў у нашай базіліцы ўжо сем разоў”. Як дадае кс. кард. Абрыль-і-Кастэлья, Папа робіць гэта ахвотна, бо Марыю ён лічыць сваёй спадарожніцай і крыніцай натхнення для ўсіх сваіх пачынанняў.

Свята крыжаў
   У многіх мясцовасцях Іспаніі, а асабліва ў аўтаномным рэгіёне Андалусія, на вуліцах і плошчах стаяць прыгожыя аздобленыя крыжы. Там праходзіць г.зв. “свята крыжаў”, ці інакш “свята маёвага крыжа”. Яно таксама адзначаецца ў Лацінскай Амерыцы.
   
    Свята крыжаў мае даўнія традыцыі. Яно прыгадвае не толькі адшуканне крыжа Хрыста св. Аленай, але і перамогу хрысціянскай веры пасля рэканкісты. Акрамя гэтага, жыхары прасілі Бога аб бласлаўленні і шчодрым плёне.
    Свята крыжаў мае даўнія традыцыі. Яно прыгадвае не толькі У Андалусіі на плошчах і вуліцах мясцовасці Фэрыа каля Бадахос знаходзіцца ажно семдзесят крыжаў.
    Свята крыжаў мае даўнія традыцыі. Яно прыгадвае не толькі Свята крыжаў асабліва ўрачыстае і прыгожае ў Гранадзе, дзе, паводле традыцыі, у 1625 г. жыхары пабудавалі алебастравы крыж у раёне св. Лазара. Гэта ўшанавалі танцамі, добрай ежай і віном. З цягам часу звычай будавання аздобленых крыжаў на пачатку мая з’явіўся таксама ў іншых раёнах горада. Самы прыгожы з іх атрымлівае спецыяльную ўзнагароду.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.