ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

IV Нядзеля Велікодная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто ўваходзіць не праз браму на авечы двор, але прабіраецца інакш, той злодзей і злачынец. А хто ўваходзіць праз браму, той пастыр авечак. Брамнік яму адчыняе, і авечкі слухаюцца голасу ягонага; кліча сваіх авечак па імені і выводзіць іх. А калі ўсіх выведзе, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць ягоны голас. За чужым не ідуць, але ўцякаюць ад яго, бо не ведаюць голасу чужых”. Такую прыпавесць сказаў ім Езус, але яны не зразумелі, што Ён казаў ім.
    Тады Езус зноў сказаў: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: Я – брама для авечак. Усе, колькі іх прыходзіла перада Мною, – гэта злодзеі і злачынцы, і авечкі не паслухалі іх. Я – брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены, і ўвойдзе, і выйдзе, і знойдзе пашу. Злодзей прыходзіць дзеля таго, каб красці, забіваць і нішчыць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыццё і мелі ў дастатку”.

Ян 10, 1–10


Адзін Хрыстос = адзін Касцёл
   Не здзіўляймася, што і сёння тэма адзінства Касцёла – адной аўчарні з адным пастырам – абуджае столькі непаразуменняў, нязгоднасцей, а нават і зацятых дыскусій. Гэтая праблема пачалася яшчэ пры жыцці Пана Езуса. Ён павінен быў два разы паўтараць Апосталам аргументы неабходнасці адзінства вучняў. Растлумачваючы праблему, Ён ужываў вельмі моцныя акрэсленні: злодзей, злачынец, разбойнік, які прыходзіць, каб красці, забіваць і нішчыць.
    Чаму Касцёл адзіны, непадзельны, кіруемы адным Пастырам? Гэта проста: бо мы маем толькі аднаго Збаўцу – Езуса Хрыста. Мы былі збаўлены адной ахвярай крыжа, адно ўваскрасенне дае адну надзею. І калі хтосьці захоча змяніць гэта, ён заслугоўвае акрэслення “злодзей”. Усё, што знішчае гэтае выключнае адзінства, з’яўляецца ранай на жывым целе Касцёла. Пан Езус гаворыць вельмі ясна: толькі Ён з’яўляецца фундаментам нашага жыцця і вечнасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.