ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (24)

Варта ведаць

•  З Польшчы ў Рым на кананізацыю Яна Паўла II і Яна XXIII накіраваліся бяздомныя – падапечныя цэнтраў, якімі кіруюць альбертынкі і альбертынцы. Паездку ўдалося фінансаваць дзякуючы дабрачынцам і збору пластыкавых закрутак.
   
    •  На Кубе Вялікая пятніца Мукі Пана абвешчана дзяржаўным святам і выхадным днём. Раней Вялікая пятніца абвяшчалася вольным ад працы днём толькі ў асобныя гады. Аднак сённяшні ўрад краіны, у якім на працягу доўгіх гадоў панаваў атэізм, узняў дзень Мукі і Смерці Хрыста да ранга нацыянальнага свята.

    •   У Францыі на працягу апошняга дзесяцігоддзя на 43% узрасла колькасць ахвотных прыняць сакрамант св. Хросту. Так, напрыклад, у гэтым годзе жаданне прыняць хрост у Вялікдзень выказала больш за 5 000 чалавек. Да гэтай колькасці трэба таксама дадаць 1 184 маладыя асобы ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў.
   
    •   Паводле даследаванняў Амерыканскага біблійнага таварыства, 88% амерыканцаў маюць дома Біблію. 37% чытаюць яе раз на тыдзень ці часцей. З даследаванняў таксама вынікае, што колькасць тых, хто верыць у напісанае ў Бібліі, роўна колькасці тых, хто мае супрацьлеглае меркаванне.
   
    •   У Індыі, нягледзячы на розныя цяжкасці, з якімі сустракаецца Касцёл, усё-такі бачны плён евангелізацыі. Пра гэта гаворыць абп Фелікс Мачада, які ў Вялікую суботу ахрысціў 130 дарослых катэхуменаў. Як распавядае ардынарый дыяцэзіі Васаі, людзі просяць хросту, хоць і ўсведамляюць, што ў іх грамадстве гэта можа прынесці ім мноства цяжкасцей і нават прывесці да іх дыскрымінацыі.
   
    •   Італьянскія ксяндзы з дыяцэзіі Бергамо, дзе служыў папа Ян XXIII, свой месячны даход прызначаць патрабуючым сем’ям. У гэтай акцыі будуць удзельнічаць 23 ксяндзы з дыяцэзіі.
   
    •   У ЮАР англіканскі біскуп Рафаэль Хэс у час посту прайшоў 800 км, каб пазнаёміцца з жыццём вернікаў. На тэрыторыі яго дыяцэзіі іх каля 150 000. Падчас гэтай вандроўкі біскуп сустракаўся з вернікамі, пазнаваў іх патрэбы і збіраў ахвяраванні для больш бедных супольнасцей.

Ватыканскае радыё, sedmitza.ru, Wiara.pl, katolik.ru, credo-ua.org

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.