ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (67)

Прэса

Папа Францішак прыняў каралеву Вялікабрытаніі
   Гэта быў пяты візіт Елізаветы II у Ватыкан, у якасці каралевы – чацвёрты.
   
    Візіт Елізаветы II у Ватыкане працягваўся каля паўгадзіны, у тым ліку прыватная размова Святога Айца з каралевай працягнулася 17 хвілін. Папа прыняў каралеву, якую суправаджаў яе муж герцаг Эдынбургскі Філіп, у пакоі, што прылягае да залы Паўла VI. Святы Айцец падарыў каралеве Елізавеце II факсіміле каштоўнага дакумента, які захаваўся ў Ватыкане з мая 1679 г. і якім Папа Інакенцій XI пашырыў культ св. Эдуарда Спаведніка (продка Елізаветы II) на ўвесь Касцёл. Каралева ў сваю чаргу перадала ў дар Пантыфіку кош экалагічных прадуктаў, якія паходзяць з яе ўладанняў. Папа таксама перадаў для прынца Джорджа Кентэрберыйскага, праўнука каралевы, сярэбраны крыж на вяршыне шара з лазурыта.
Упершыню Елізавета II была прынята ў Ватыкане Піем XII у 1951 г., калі яна яшчэ не ўзышла на трон. Чарговыя яе візіты адбыліся ў 1961 г. (аўдыенцыя ў бл. Яна XXIII), а таксама ў 1980 і 2000 гг. (у бл. Яна Паўла II). Падчас пілігрымкі Бенедыкта XVI у Вялікабрытанію ў 2010 г. яна сустрэлася са Святым Айцом 16 верасня ў каралеўскім палацы ў Холірудхаус каля Эдынбурга.

Падрыхтоўка да кананізацыі
   Малітоўнае чуванне ў адзінаццаці касцёлах Рыма папярэдзіць у суботнюю ноч кананізацыю Яна XXIII і Яна Паўла II. Яно будзе спалучана з сакрамантам паяднання.
   
    Такім чынам арганізатары кананізацыйных урачыс­тасцей хочуць сімвалічна адзначыць факт, што гэтая гістарычная падзея адбудзецца ў Нядзелю Божай міласэрнасці і з’яўляецца перш за ўсё святам веры.
Кананізацыйнай літургіі на плошчы св. Пятра ў 10.00 будзе папярэднічаць Вяночак да Божай міласэрнасці. На св. Імшы будуць прысутнічаць дзве жанчыны, аздараўленне якіх было прызнана за цуды, прыпісаныя заступніцтву Яна Паўла II у яго беатыфікацыйным і кананізацыйным працэсе. Гэта французская манахіня Мары Сімон-П’ер і Флорыбэт Мора Дыяз з Коста-Рыкі. На плошчу таксама будуць прынесены рэліквіі абодвух Папаў. Пілігрымам, якія прыбудуць у Рым на кананізацыю, будзе дапамагаць звыш 2600 валанцёраў італьянскай Грамадзянскай Абароны, удзяляючы ўсякую інфармацыю і дапамогу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.