ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Вялікі пост з дзецьмі

На шляху да святасці

Заахвочваем дзяцей да ўдзелу ў разважаннях Мукі Пана, каб больш плённа перажыць Вялікі пост

“Навярніцеся да мяне ўсім сваім сэрцам праз пост і плач, і лямант” (параўн. Ёэл 2, 12), – чытаем у адным з фрагментаў Святога Пісання, які ўводзіць нас у атмасферу Вялікага посту. А якія цікавыя прапановы перажывання гэтага перыяду ў сям’і мы можам выкарыстаць, каб у нашых дамах адбывалася літургія, падобная да той, якая адбываецца ў касцёле?
Калі ў сям’і з’яўляюцца дзеці, перажыванне Вялікага посту пачынае атрымліваць новыя формы: становіцца больш не толькі індывідуальнай, але і сямейнай малітвы, члены сям’і прымаюць пастановы і штодзённа вечарам кожны расказвае, як справіўся з гэтым, бацькі з дзецьмі разам удзельнічаюць у Крыжовым шляху і Песнях жальбы. Здаецца, што гэта самыя простыя рэчы, але якія ж яны важныя, бо дазваляюць разам падрыхтавацца да найважнейшага хрысціянскага свята, заахвочваюць адчыніць сэрцы Богу, які кліча нас, аддае сябе за нас і прапануе нам вечнае жыццё.
    Не трэба тлумачыць, што кожны з нас асабіста павінен перажыць гэты перыяд з Богам, пасціць, шкадаваць за грахі, маліцца, рабіць добрыя ўчынкі... Але акрамя гэтага бацькі і дарослыя павінны таксама раіць малодшаму пакаленню, дзяліцца асабістым вопытам перажывання Вялікага посту, а таксама растлумачваць смерць Божага Сына, яе значэнне, тое, як мы можам прыняць Збаўленне Хрыста і перажыць таямніцу Уваскрасення. Таму варта падумаць над тым, каб увесці своеасаблівыя сямейныя рытуалы, якія дапамогуць у перажыванні Вялікага посту. Тут можна прывесці выказванне бл. Яна Паўла II, які звярнуўся да ўсіх бацькоў са словамі: “Вы павінны рабіць усё, каб Бог прысутнічаў і ўшаноўваўся ў Вашых дамах. Не забывайцеся пра супольную, штодзённую малітву...
Захоўвайце рэлігійныя звычаі і клапаціцеся аб хрысціянскай традыцыі... Няхай Вашым найбольшым жаданнем будзе выхоўванне маладога пакалення ў еднасці з Хрыстом і Касцёлам”. Толькі тады хрысціянская сям’я выканае адну са сваіх роляў, звязаную з перадачай веры і ўдзелам у жыцці Касцёла. Вялікую ролю бацькоў Касцёл бачыць у тым, каб яны як першыя выхавацелі сваіх дзяцей вялі іх у свет рэлігійных перажыванняў, а гэта бясспрэчна прынясе свой плён у будучыні. Калі не ўсе члены сям’і паводзілі сябе добра, ім варта падаць адзін аднаму руку і прамовіць слова “прабач” – гэта будзе першы крок да навяртання, паколькі прабачэнне бліжняму з’яўляецца ўмовай прабачэння з боку Нябеснага Айца, таму трэба часцей ужываць слова “прабач” і вучыцца прабачаць.
   
    Моц дзіцячай малітвы
    Падчас Вялікага посту дарослыя павінны памятаць, што іх абавязак – праз уласнае сведчанне любові да Бога прыводзіць на гэтую дарогу дзяцей, каб і яны маглі ацаніць такі вялікі дар, якім з’яўляецца прысутнасць Езуса ў нашым жыцці.
    Сённяшні спустошаны духоўна свет асабліва патрабуе дзіцячай малітвы. Гэтае пытанне падкрэсліў таксама кс. бп Юзаф Станеўскі, які сказаў падчас набажэнства Папяльцовай серады, што абавязкова трэба развіваць дзіцячыя Ружанцовыя колы і адарацыйныя групы, абуджаць у дзяцей неабходнасць малітвы перад Найсвяцейшым Сакрамантам, бо Хрыстос заклікае: “Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Божае” (параўн. Мк. 10, 14). Таму трэба заахвочваць дзяцей не толькі да ўдзелу ў набажэнстве Крыжовага шляху ці Песень жальбы, але таксама і да адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, каб яны маглі ў цішыні ўласнага сэрца працягваць сваю асабістую сустрэчу з Езусам, весці размову з Найлепшым Сябрам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.