ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (65)

Прэса

Пашырайма навучанне Яна Паўла II!
   Група “eM Media” абвясціла міжнародны конкурс на праект евангелізацыйнага рэкламнага шчыта, які папулярызаваў бы навучанне Святога Айца Яна Паўла II.
   
    Ідэяй мерапрыемства з’яўляецца прадстаўленне важных аспектаў навучання Яна Паўла II праз выкарыстанне сучасных форм камунікацыі, такіх як графіка і вобраз.
    “Наш любімы Святы Айцец – гэта найбольшы аўтарытэт, які ў нас ёсць. Мы ўсе памятаем, што за гады свайго Пантыфікату ён зрабіў для нас вельмі многае, і цяпер мы хочам прыпомніць аб яго навучанні, яго думках”, – кажа Адам Гуздэк, член журы конкурсу.
    У конкурсе можа прымаць удзел кожная паўналетняя асоба. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны асабліва графікі, пластыкі, а таксама асобы, якія прафесійна займаюцца праектаваннем.
    Найлепшыя працы будуць выстаўлены ў публічнай прасторы. Праекты будуць вывешаны на рэкламных шчытах і дазволяць нам памятаць аб навучанні і пасланні, якое Святы Айцец хацеў нам пакінуць.

Білет для Усходу
   Стартуе акцыя, якая павінна дапамагчы моладзі з Усходняй Еўропы прыняць удзел у СДМ у Кракаве. Гаворка ідзе пра пад­трымку і дапамогу ва ўдзеле ў Сусветных днях моладзі людзям з-за ўсходняй мяжы. СДМ у Кракаве адбываюцца бліжэй за ўсё да ўсходняй мяжы за ўсю сваю гісторыю, аднак для многіх людзей прыезд нават у Польшчу можа быць недасяжным.
   
    Акцыя “Білет для брата” мае тры вымярэнні: матэрыяльны (збор сродкаў), супольнасны (заахвочванне для палякаў далучацца да акцыі не толькі фінансава, але і ў межах розных меншых ініцыятыў і рэкламы “Білета”), а таксама духоўны – гэта павінен быць напамін, што апошні тыдзень ліпеня 2016 г. з’яўляецца кульмінацыяй, але СДМ у Кракаве для Касцёла ў Польшчы распачынаюцца ўжо цяпер.
    Афіцыйна акцыя стартуе ў Пальмовую нядзелю – 13 красавіка 2014 г. – тады, калі ў Польшчу прыбудуць сімвалы СДМ: крыж і ікона “Salus Populi”. На падтрымку ў межах акцыі “Білет для брата” могуць разлічваць, між іншым, маладыя жыхары Беларусі, Літвы, Украіны і інш.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.