ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (21)

Варта ведаць

•   У Польшчы кард. Ста­ніслаў Дзівіш абвясціў афі­цыйную дату Сусветных дзён моладзі, якія адбудуцца ў Кракаве. Гэта будзе апошні тыдзень ліпеня 2016 года – з 26 да 31. Гэты тэрмін зацверджаны папам Францішкам.
   
    •   Старшыня міжнароднай арганізацыі “Caritas Inter­nationalis” кард. Ос­кар Радрыгес Марадзьяга звярнуўся да хрысціян з велікапосным пасланнем, у якім ён заахвочвае дапамагаць галадаючым. Кардынал прыгадаў, што штодзённа каля 800 мільёнаў людзей ва ўсім свеце галадаюць. Іерарх у сваім пасланні гаворыць аб грамадскай справядлівасці, прастаце і ўменні дзяліцца з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе. Таксама кардынал заахвочвае далучыцца да акцыі, якую распачаў “Caritas Internationalis” і галоўнай мэтай якой з’яўляецца змаганне з галаданнем і дапамога тым, хто галадае.

    •   Ватыкан прызнаў цуд праз заступніцтва амерыканскага арцыбіскупа Фултана Шына. Хрыстос аздаравіў хлопчыка, сэрца якога не білася на працягу гадзіны пасля нараджэння. Сёння дзіця здаровае, нягледзячы на тое, што гаварылася аб калецтве, таму што мозг быў пашкоджаны з-за адсутнасці кіслароду. Бацька ўдзяліў сыну хрост у надзвычайнай сітуацыі, паколькі бацькі лічылі, што няма вялікіх шансаў, аднак яны маліліся праз заступніцтва аб-па Фултана Шына (1895-1979). Просьбы былі выслуханы і Хрыстос выратаваў хворага хлопчыка. Кангрэгацыя па справах беатыфікацыі і кананізацыі прызнала, што аздараўленне Джэймса Фултана Энгстрома мае цудоўны характар.
   
    •   Як падае афіцыйная статыстыка, узрастае колькасць католікаў у раёне Персіцкага заліва і на Аравійскім паў-востраве. За апошнія гады колькасць католікаў на гэтых тэрыторыях узрасла ў пяць разоў і на сённяшні дзень налічвае 3,1 млн. вернікаў: напрыклад у Катары, дзе агульная колькасць жыхароў складае 1,8 млн. чалавек, звыш 350 тыс. католікаў. Узрастае таксама колькасць дзяцей, якія прымаюць удзел у катэхезе, але ўсё яшчэ не хапае месцаў, прызначаных для малітвы. Так, напрыклад, у сталіцы Катара, горадзе Доха, у адным з касцёлаў штодзённа адпраўляецца шаснаццаць св. Імшаў.

Gosc.pl; katolik.ru; Ватыканскае радыё; fronda.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.