ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (67)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Праз заклік да навяртання, Вялікі пост надыходзіць, каб нас прадбачліва абудзіць, прабудзіць з летаргіі, з рызыкі пагружэння ў інерцыю. Заклік, які Пан скіроўвае да нас праз прарока Ёэля, гучны і выразны: “Навярніцеся да Мяне ўсім сэрцам” (параўн. Ёэл 2, 12). Чаму мы павінны навярнуцца да Бога? Таму што нешта не ў парадку ў нас, у грамадстве, у Касцёле, і трэба, каб мы гэта змянілі, выправіліся, навярнуліся! Яшчэ раз Вялікі пост надыходзіць, каб скіраваць свой прароцкі заклік, каб прыгадаць нам, што магчыма стварыць штосьці новае ў нас саміх і вакол нас, проста таму, што Бог верны, што Ён увесь час поўны дабрыні і міласэрнасці і заўсёды гатовы прабачыць нам і пачаць з пачатку. З гэтым дзіцячым даверам давайце вырушым у дарогу!
        
Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы на распачацце Вялікага посту, 05.03.2014

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Аднойчы група горных турыстаў сустрэла старога дрывасека з сякерай на плячы. “Куды ты ідзеш?” – спыталіся яны ў яго. “Іду на гару, каб адтуль прынесці драўніну на аднаўленне майго дома”, – адказаў дрывасек. “Але які сэнс ісці за ёй на гару, калі вакол так многа дрэў?” – спыталі турысты. На што дрывасек адказаў: “Я гэта ведаю, але мне патрэбна моцная драўніна, якая расце толькі на вяршыні гары, дзе дрэвы выпрабаваныя і загартаваныя надвор’ем вакол іх. Чым вышэй, тым мацнейшая драўніна расце”.
    Гэта акурат тое, чаго Бог жадае для нас: каб ветры спакус нас гартавалі і падымалі наша духоўнае жыццё на больш высокі ўзровень. Вялікі пост, які мы распачалі, з’яўляецца добрым шансам зрабіць грунтоўны рахунак сумлення на прадмет таго, як мы выкарыстоўваем дадзеную нам свабоду дзяцей Божых, каму мы давяраем – Богу ці злому духу. У гэты час ласкі Бог дае нам шанс праявіць наш давер да Яго, каб перамагчы злога духа. Бог – наш Валадар, і Ён адным сваім словам знішчыць злога духа. Таму даверымся Яму, бо Ён усё яшчэ мае надзею, што мы вернемся да Яго і, жывучы паводле Яго закону, прыйдзем у жыццё вечнае.

Урывак з гаміліі на першую нядзелю Вялікага посту, 09.03.2014

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.