ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (64)

Прэса

Далучайся да малітвы
за хворых

   Група “Іскра Божай Міласэрнасці”, якая дзейнічае пры кляштары айцоў езуітаў, звяртаецца з вялікай просьбай аб далучэнні і дапамозе ў распаўсюджванні “Міжнароднага шпітальнага Вяночка да Божай міласэрнасці”.
   
    Малітва, якая яднае хворых з розных куткоў свету ў першыя пятніцы месяца ў Гадзіну міласэрнасці (15.00), павінна ўсведамляць хворым, якой вялікай каштоўнасцю з’яўляецца адданне Пану Богу свайго цярпення за іншых хворых і за тых, хто памірае. “Праз гэты Вяночак мы хочам наблізіць хворым міласэрнасць Бога, які не пакідае чалавека ў патрэбе”, – растлумачваюць мэту пачынання яго ініцыятары.
    Дзякуючы капеланам і свецкім асобам яны хочуць дайсці з гэтай малітвай да шпіталяў, хоспісаў, дамоў сацыяльнай апекі і ўсюды, дзе ёсць хворыя і пакутуючыя, не толькі ў Польшчы, але і ў іншых краінах свету.
    Плакаты і брашуры можна знайсці на інтэрнэт-старонцы www.iskra.info.pl.
    Бальніцы могуць заявіць аб удзеле ў гэтай малітоўнай ініцыятыве, дасылаючы e-mail на адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Кажаш пра развод?
Памятай пра дзяцей

   На драму дзяцей разведзеных асоб, якія жывуць у новых саюзах, звярнуў увагу прэфект Кангрэгацыі веравучэння кард. Герхард Людвіг Мюлер падчас прэзентацыі сваёй кнігі “Убогі для ўбогіх. Місія Касцёла”.
   
    Кард. Мюлер прыгадаў, што сакрамант сужэнства стварае паміж сужэнцамі непарыўную сувязь, а навука Касцёла ў гэтым пытанні ясна адлюстроўвае вучэнне Пана Езуса. На заўвагу, што выразна бачна, як многія католікі ігнаруюць навуку Касцёла па гэтым пытанні, прэфект Кангрэгацыі веравучэння адказаў, што нельга змяншаць навуку Касцёла толькі таму, што многія людзі яе не ведаюць.
    “Гэта быў бы нейкі парадокс, калі б Касцёл казаў, што паколькі не ўсе ведаюць праўду, то праўда не абавязковая”. Многія не ўдзельнічаюць у нядзельнай св. Імшы, бо не ведаюць яе каштоўнасці. Але мы не можам сказаць, што св. Імша менш важная ад гэтага. На думку кард. Мюлера, абавязкова трэба развіваць душпастарства сужэнстваў, і гэта датычыцца не толькі разведзеных асоб, якія жывуць у новых саюзах. Асноўная праблема – іх дзеці, пазбаўленыя аднаго з бацькоў і вымушаныя жыць з кімсьці іншым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.