ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (20)

Варта ведаць

•   20 лютага ў Ватыкане самая старэйшая манахіня свету Кандзіда Белоцці адзначала свой 107-ы Дзень нараджэння. Юбілярка ў гэты дзень змагла сустрэцца і паразмаўляць з папам Францішкам, а таксама прыняць удзел у св. Імшы ў Доме св. Марты. Самая старэйшая манахіня Касцёла сказала, што пражыла столькі гадоў таму, што ўсё сваё жыццё перажывае ў радасці.
   
    •   Група тэолагаў Кангрэ­гацыі па справах кананізацыі прызнала цудоўнае аздараўленне праз заступніцтва Джавані Баціста Манціні – Паўла VI. Аднак гэты мяркуемы цуд павінен яшчэ быць даследаваны і ацэнены, пасля чаго яго павінен зацвердзіць Папа. Аздараўленне адбылося ў Каліфорніі на пачатку 90-х гг. ХХ ст., калі маладая жанчына насуперак парадам урачоў вырашыла нарадзіць дзіця, у якога былі выяўлены праблемы з мозгам, даверыўшы гэтую сітуацыю заступніцтву Паўла VI. Дзіця нарадзілася здаровым, але абнародаванне ўсёй гэтай справы было адкладзена на некалькі гадоў, пакуль дзіця не падрасло, каб канчаткова можна было сцвердзіць адсутнасць наступстваў праблем з перыяду цяжарнасці і гэтым самым пацвердзіць цудоўнае аздараўленне. Вывучэннем гэтай сітуацыі займаецца Апостальская Сталіца.

    •   У Венгрыі бяздомны выйграў 2 мільёны еўра ў лато. Ласла Андрашэк атрымаў грошы ў верасні. Вялікую суму ён аддаў на прытулак для бяздомных. Як расказвае сам бяздомны, ён маліўся і прасіў Бога грошай, але не так шмат. Аб гэтым ён расказаў венгерскаму тэлебачанню. Андрашэк намераны ахвяраваць частку грошай на дапамогу жанчынам, якія пакутуюць ад насілля, а таксама стварыць фонд для людзей, залежных ад алкаголю.
   
    •  У Іспаніі, паводле апошніх даследаванняў, было сцверджана, што больш за ўсё з-за дыскрымінацыі і адсутнасці рэлігійнай свабоды церпяць хрысціяне. Гэта праяўляецца перш за ўсё ў тым, што ўсё часцей адбываюцца акцыі супраць духавенства, у некаторых рэгіёнах вырашылі выдаліць рэлігійныя святы са школьнага календара свят, а таксама забараніць публічнае святкаванне некаторых з іх. Мела месца і ўварванне ў святыні анархічных груп.

Gosc.pl; credo-ua.org; wiara.pl; Ватыканскае радыё

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.