ГРОДНА
Чацвер,
28 сакавіка 2024 года |
Слова для Жыцця (66)
Папа Францішак
Св. Павел кажа: “Таму няхай ніхто не хваліцца людзьмі, бо ўсё вашае: ці Павел, ці Аполас, ці Кіфа, ці свет, ці жыццё, ці смерць, ці цяперашняе, ці будучае – усё вашае, вы ж – Хрыста, а Хрыстос – Бога” (1 Кар 3, 21–23). Чаму менавіта аб гэтым кажа Апостал? Таму што праблема, на якую ён звяртае ўвагу, гэта падзелы ў супольнасці Карынту. Св. Павел тлумачыць, што гэты спосаб мыслення з’яўляецца памылковым, таму што не супольнасць належыць Апосталам, але яны – Апосталы – належаць супольнасці, супольнасць жа, уся поўнасцю, належыць Хрысту!
З гэтага вынікае, што ў хрысціянскіх супольнасцях – дыяцэзіях, парафіях, аб’яднаннях і рухах – адрозненні не могуць стаяць у супярэчнасці з фактам, што ўсе мы праз хрост маем адну і тую ж годнасць – усе мы ў Езусе Хрысце з’яўляемся дзецьмі Божымі. І гэта наша годнасць – у Езусе Хрысце мы дзеці Божыя! Тыя, хто атрымаў служэнне кіраўніцтва, прапаведавання, удзялення сакрамантаў, не могуць разглядацца ў якасці ўладальнікаў адмысловых паўнамоцтваў, уласнікаў; яны тыя, хто знаходзіцца на службе супольнасці, дапамагаючы іншым з радасцю ісці па дарозе святасці.
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 23.02.2014 †

Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
“Наша імкненне да дасканаласці ў Богу павінна праяўляцца ў штодзённым жыцці: хрысціяне не павінны плаціць злом за зло. Не вока за вока і зуб за зуб, як было ў Старым Запавеце, але падставіць левую шчаку, калі нехта ўдарыць па правай, бо гэта сапраўдная пастава хрысціяніна – аказваць любоў нават ворагам і тым, хто нам чыніць зло. Да гэтага нас заклікае Бог, і гэты заклік – праяўленне нашай веры. Нашыя думкі і пачуцці сэрца праяўляюцца ў нашых дзеяннях. Гэта менавіта яны паказваюць, ці сапраўды мы з’яўляемся месцам, дзе жыве Бог.
Гамілія падчас св. Імшы ў VII звычайную нядзелю, 23.02.2014
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.