ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Серада, 17 студзеня 2018 года
«Не забудзем падзякаваць Богу
за ўсё дабро, якое атрымалі»
/ Папа Францішак /

Сакрамант намашчэння хворых ці апошняе намашчэнне?

Пытанні і адказы

Наведваючы пажылых людзей з сакраментальнай паслугай, я не аднойчы сустракаўся з сітуацыяй, калі на прапанову ўдзяліць сакрамант намашчэння некаторыя з іх ці іх блізкія казалі, што пакуль не трэба. Такая ж сітуацыя здарылася і з адной пажылой хворай асобай, якая ўжо некалькі гадоў не прыступала да споведзі і св. Камуніі па прычыне здароўя, а яе сям’я тлумачыла гэта бояззю, што пасля візіту святара і прыняцця намашчэння яна ў хуткім часе памрэ.
    Асноўнай прычынай такога мыслення, на маю думку, з’яўляецца тое, што многія католікі на самой справе не разумеюць сэнсу і значэння сакраманту намашчэння хворых, лічачы, што гэты сакрамант прызначаны менавіта для паміраючых. Але трэба памятаць, што галоўным матывам і мэтай гэтага сакраманту з’яўляецца ўмацаванне хворага ў перажыванні яго хваробы і пакуты, а таксама магчымасць атрымаць ласкі і дары, патрэбныя для гэтага. Прычым не толькі тады, калі ўсе ўжо ўпэўнены, што дні гэтай асобы “падлічаны”. На гэтую тэму выразна і канкрэтна гаворыць нам Катэхізіс Каталіцкага Касцёла: намашчэнне хворых “не з’яўляецца сакрамантам, прызначаным толькі для тых, хто знаходзіцца ў небяспецы страты жыцця. Самы адпаведны час для прыняцця гэтага сакраманту – той час, калі верніку пачынае пагражаць небяспека смерці з-за хваробы ці старасці” (ККК 1517).
Практыка ўмацавання хво­рых малітвай і намашчэнне алеем пацверджана таксама ў Бібліі ў Пасланні св. Якуба, дзе чытаем: “Нехта сярод вас хварэе? Няхай пакліча прэзбітэраў Касцёла, а яны няхай памоляцца над ім і намасцяць яго алеем у імя Пана. І малітва веры ўратуе хворага, і Пан падыме яго, і грахі, якія ўчыніў, будуць адпушчаны яму” (Як 5, 14–15).
    Занядбанне гэтага сакраманту можа сведчыць толькі аб тым, што чалавек альбо не ведае, што гэты сакрамант дае на самой справе, альбо проста не верыць у яго моц і сілу, якая мае асаблівы ўплыў на асобу, што яго прымае. А таму давайце не будзем абмяжоўваць сябе ў прыняцці ласкі Божай, якая мае на мэце ўзмацніць у хваробе і пакутах праз сакрамант намашчэння хворых.

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

white
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  349

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.