ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (63)

Прэса

Духавенства на Зімовых
алімпійскіх гульнях

   Больш за сто духоўных асоб з пяці галоўных рэлігій свету будуць спадарожнічаць удзельнікам зімовых Алімпійскіх (7–23 лютага) і Параалімпійскіх (7–17 лютага) гульняў у Сочы. Душпастары будуць дапамагаць спартсменам як духоўна, так і псіхалагічна, да іх таксама змогуць звярнуцца і госці Алімпіяды.
   
    Для патрэб вернікаў пабудавалі тры цэнтры. Там, у спецыяльна прызначаных для гэтага памяшканнях, змогуць маліцца праваслаўныя, мусульмане, яўрэі і будысты. Прадстаўнікі іншых вера­вызнанняў, пазначаныя ў планах як “хрысціяне-2”, павінны будуць задаволіцца значна меншымі памяшканнямі.
    Найбольш пышна рэпрэ­зентуецца новая алімпійская святыня – права­слаўная царква, адданая да выкарыстання 7 студзеня, размешчаная на ўскрайку Алімпійскага парку. Душпастарскай дапамогай для католікаў будзе каталіцкая парафія ў Сочы, якая існуе з 1997 г. Яўрэйская супольнасць, у сваю чаргу, выслала на Алімпіяду дванаццаць рабінаў з усяго свету.

Нігерыю атакавалі
за нармальнасць

   Улады і заходнія СМІ па ўсім свеце атакуюць Нігерыю пасля таго, як там прынялі закон, які не дазваляе заключаць “сужэнства” асобам аднаго полу, а таксама прапагандаваць гомасексуалізм. Рашэнне ўрада падтрымлівае толькі каталіцкі Касцёл – епіскапат Нігерыі выдаў дэкларацыю з віншаваннямі для кіраўніцтва.
   
    Новы закон, падпісаны 7 студзеня бягучага года прэзідэнтам Гудлакам Эбеле Джонатанам, дазваляе максімальнае пакаранне 14-цю гадамі турмы за спробу стварэння гомасексуальных “сужэнстваў” ці грамадзянскіх саюзаў. Паводле гэтага закона, злачынствам з’яўляецца таксама прымаць удзел, дапамагаць, схіляць ці нават быць сведкам такіх цырымоній. Акрамя таго, не будуць прызнавацца аднаполыя саюзы, заключаныя ў іншых краінах, а таксама забаронена публічнае праяўленне гомасексуальнымі асобамі сваіх пачуццяў, стварэнне гей-клубаў, усынаўленне імі дзяцей. Закон таксама абмяжоўвае дзейнасць міжнароднага лобі гомасексуалістаў, якое заклікае змяніць гэты закон.
    “Мы ўдзячны за гэтае адважнае і мудрае рашэнне і будзем маліцца, каб Бог і далей бласлаўляў, суправаджаў і аберагаў Цябе і Тваю адміністрацыю ад змовы развітага свету”, – сказаў кс. абп Каігама.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.