ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Серада, 17 студзеня 2018 года
«Не забудзем падзякаваць Богу
за ўсё дабро, якое атрымалі»
/ Папа Францішак /

Варта ведаць (19)

Варта ведаць

•   У Пакістане была выкрадзена і прымушана да прыняцця ісламу 16-гадовая хрысціянка Самарыя Надзім Масіч. Падзея адбылася, калі дзяўчына накіроўвалася ў школу. Сям’я дзяўчыны звярнулася ў паліцыю, аднак паліцыя не прыняла ніякіх мер, паколькі ініцыятарам выкрадання з’яўляецца багаты чалавек. Сям’і выкрадзенай дзяўчыны было адмоўлена ў дапамозе, нават нягледзячы на тое, што факт афіцыйна пацверджаны. Паводле некаторых даных, сёння такія здарэнні становяцца ўсё больш частымі ў гэтай краіне.
   
    •   Чатырохгадовая дзяўчынка з Канады Джэсіка Саба звярнулася да караля Бельгіі з просьбай не падпісваць закон, што дазваляе эўтаназію дзяцей. Дзяўчынка нарадзілася з парокам сэрца, і калі б такі закон існаваў у Канадзе, яна магла быць забіта. Да звароту далучыліся бацькі дзяўчынкі. Гэта звязана таксама з тым, што ўлады правінцыі Квебек таксама разглядаюць увядзенне такога закона.

    •   Драматычны заклік прагучаў у рымскай рэзідэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах харчавання і сельскай гаспадаркі, дзе сказана, што патрэбна 2 млрд даляраў, каб выратаваць галадаючых жыхароў Сахеля (рэгіён у Афрыцы). Жыццё 2,5 млн чалавек знаходзіцца пад пагрозай галоднай смерці. Удзельнікі сустрэчы ўказалі на неабходнасць саюзу салідарнасці паміж ААН, Еўрасаюзам і пазаўрадавымі арганізацыямі.
   
    •   У Іспаніі ў мястэчку Мехорада-дэль-Кампа, якое знаходзіцца ў 20-ці км ад Мадрыда, Хуста Гальего Марцінэс на працягу 53 гадоў сам будуе вялікі сабор. Як расказвае сам будаўнік, сабор будуецца ў гонар Маці Божай з Піляр, санктуарый якой знаходзіцца ў Сарагосе. Сваю працу Хуста Гальего растлумачвае як акт веры. Гэта выражэнне яго ўдзячнасці за аздараўленне ад туберкулёзу, на які ён захварэў, калі быў манахам у кляштары цыстэрсаў, які з-за хваробы павінен быў пакінуць.
   
    •   У Іраку вучоныя знайшлі інструкцыю, паводле якой, вынікаючы з даследаванняў, Ной мог пабудаваць свой каўчэг. Гэтая інструкцыя зроблена з гліны і, як падаюць вучоныя, там знаходзяцца ўказанні для будаўніцтва і віды звяроў, якія павінны быць змешчаны на каўчэгу. На сённяшні дзень гэтая таблічка знаходзіцца ў Брытанскім музеі. Паводле думкі вучоных, гэта адна з найважнейшых знаходак.

Katolik.ru; Wiara.pl; credo-ua.org; gosc.pl

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

white
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  349

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.