ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (65)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Мы, усе ахрышчаныя, з’яўля-емся вучнямі і місіянерамі, мы былі пакліканы, каб станавіцца ў свеце жывым Евангеллем: сваім святым жыццём мы дадаём “смаку” розным асяроддзям і сцеражэм іх ад псавання, як гэта робіць соль, а таксама мы нясём святло Хрыста сведчаннем сапраўднай любові. Але калі хрысціяне губляюць смак і гаснуць, то іх прысутнасць губляе сваю эфектыўнасць. Гэта наша місія. І яна цудоўная!
    Але цудоўная таксама і ахова святла, якое мы атрымалі ад Езуса, захоўванне і ахова яго. Хрысціянін павінен быць асвечанай асобай, якая нясе святло, якая заўсёды дае святло! Святло, якое не паходзіць ад самога чалавека, але з’яўляецца дарам Бога, дарам Езуса. І мы нясём гэтае святло. Калі хрысціянін гасіць яго, жыццё губляе сэнс: ён становіцца хрысціянінам толькі паводле назвы, які не нясе святла. Гэта жыццё без сэнсу. Я хацеў бы цяпер запытацца ў Вас: як вы хочаце жыць? Як запалены светач ці як пагашаны? [...]
    Гэта менавіта Бог дае гэтае святло, а мы перадаём яго іншым. Запалены светач! Вось яно – хрысціянскае пакліканне!
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 09.02.2014

Кс. абп Клаўдыа ГуджэроціКс. абп Клаўдыа Гуджэроці
   “У цэнтры ўсяго стаіць любоў Бога – пункт аднясення да ўсялякай іншай любові. Бо без гэтай Божай любові ўсё астатняе губляе сваю мэту. Мы называем Бога Айцом, але як бы мы маглі зразумець, што гэта азначае, калі б у нашай сям’і не было бацькі? Мы называем Марыю нашай Маці і Апякункай, але як мы можам зразумець гэта, калі ў сям’і няма мамы?
    Я б хацеў, каб, гаворачы пра любоў Бога, вы думалі, як адчуваюць любоў вашы дзеці. Любоў да Бога абавязкова праходзіць праз тую любоў, якой мы вучымся ў сям’і. Тым не менш, мы часта адносімся да дзяцей так, нібы гэта наш асабісты падарунак, які можна купіць у краме. Мы не бачым Бога, таму Ягоную любоў мы можам адчуць толькі праз пасрэдніцтва іншага чалавека. Пагэтаму я дзякую вам за ваша падарожжа ў гэтым руху, што з’яўляецца школай любові, якой вы стараецеся жыць кожны дзень.

Фрагмент гаміліі падчас св. Імшы да 10-годдзя дзейнасці руху “Сужэнскія сустрэчы” ў Беларусі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.