ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Панядзелак, 20 жніўня 2018 года

Наступны нумар газеты чытайце з 9 верасня

«Каб атрымаць доступ да сэрца Езуса, трэба давяраць Яму»
/ Папа Францішак /

VI Нядзеля звычайная

Разважанні са Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Кажу вам: калі справядлівасць ваша не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.
    Вы чулі, што было сказана продкам: «Не забівай; а хто заб’е, падлягае суду». А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падлягае суду. Вы чулі, што сказана: «Не чужалож». А Я кажу вам: кожны, хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю чужалоства ў сэрцы сваім. Вы чулі, што сказана было продкам: «Не прысягай фальшыва, а выконвай перад Богам прысягі свае». Я ж кажу вам: не прысягайце наогул. Няхай будзе слова вашае «так-так», «не-не». А што звыш гэтага, тое ад злога”.

Мт 5, 20–22а; 27–28; 33–34а; 37


Евангелле без кампрамісаў
   Наколькі ж больш дасканалым стаў бы свет, а чалавек – прыгажэйшым, каб мы штодзённа сур’ёзна разважалі над гэтымі некалькімі радкамі з Евангелля! Навука Пана Езуса не скасоўвала законаў Старога Запавету. Ён некалі сказаў, што прыйшоў не для таго, каб скасаваць іх, а для таго, каб дапоўніць. А як мы ведаем, “дапаўненнем закону з’яўляецца любоў”. Тая бескампрамісная, бес-карыслівая, якая ахоплівае ўсіх без выключэння, усемагутная, бо не толькі сягае крыжа, але і рассейвае цемру магілы. Навука Езуса відавочная: не можа быць ніякіх кампрамісаў са злом! Апостал Павел скажа пазней: “Пазбягайце ўсяго, што мае хаця б выгляд зла”. З грахом не можа быць ніякіх перамоў: альбо яго пазбягаеш, альбо змагаешся з ім. Ці ў свеце, дзе так цэніцца мастацтва кампрамісу, талерантнасці, прыняцця ўсякіх адрозненняў, ёсць яшчэ месца для такой навукі, увогуле для хрысціян? Абмінаючы ўсё іншае: ці мудра ўступаць у перамовы з пераможаным праціўнікам? Езус гарантаваў вучням канчатковую перамогу. Як шкада, што мы так рэдка пра гэта памятаем і так часта шукаем кампрамісаў з пераможаным злом...

Актуальны нумар

Наш каляндар

 

kalendar 2018 by2s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2018 год

Літургічны каляндар

 
white
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  134

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.