ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Ахвяраванне Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць Пану, – як напісана ў Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць прысвечана Пану; – і каб прынесці ў ахвяру, як сказана ў Законе Пана, пару туркавак або два галубкі.
    І вось, быў у Ерузалеме чалавек, імя якога Сімяон. Чалавек гэты, праведны і пабожны, чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы спачываў на ім. Было яму прадказана Духам Святым, што ён не зазнае смерці, пакуль не ўбачыць Месію Пана. І прыйшоў ён, натхнёны Духам, у святыню. І калі бацькі прынеслі Дзіця Езуса, каб учыніць з Ім паводле звычаю Закону, ён узяў Яго на рукі, блаславіў Бога і сказаў: “Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару, паводле слова Твайго, у спакоі; бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў: святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народа Твайго Ізраэля”.
    А бацька і Маці Езуса дзівіліся таму, што было сказана пра Яго. Блаславіў іх Сімяон, і сказаў Марыі, Маці Яго: “Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі і на знак, якому супраціўляцца будуць. А праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў”.

Лк 2, 22-40


Быць гатовым да ахвяры
   Нішто не выпадкова, усё з’яўляецца знакам – гаворыць прыказка, якая абапіраецца на вопыце веры. Кожная падзея складае ланцужок гісторыі, які злучае нас з Богам. Прырода гэтых сувязей застаецца таямніцай, але носіць у сабе прадказанне будучыні, а ў далейшай перспектыве – і вечнасці. Марыя не магла ведаць, які драматызм нясуць словы Сімяона пра “меч”. Ён сам да канца не ведаў іх зачэння. Ужо толькі сёння ў нас няма сумненняў, што гэтыя словы былі прадказаннем мукі і смерці Дзіцяці, якое ахвяравалі тады ў святыні. І сёння яны выражаюць праўду аб тым, што людзі, звязаныя з Богам, павінны быць падрыхтаваны да балючага вопыту.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.