ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Ксёндз прэлат Юзаф Станеўскі стаў біскупам

З жыцця Касцёла

Кс. бп Аляксандр Кашкевіч (справа) з біскупам намінантам Юзафам29 лістапада 2013 г. у семінарыйнай капліцы ў прысутнасці ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, святароў Гродзенскай дыяцэзіі і семінарыйнай супольнасці рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі кс. прэлат Юзаф Станеўскі атрымаў біскупскую намінацыю і стане дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. У гербе новага біскупа будуць змешчаны словы “Evangelii gaudium” (радасць Евангелля). Кансэкрацыя новага біскупа адбудзецца 1 лютага 2014 года ў гродзенскай катэдры а 12 гадзіне.
Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп намінант Юзаф Станеўскі

    Нарадзіўся 4 красавіка 1969 г. у Заневічах на тэры­торыі сучаснай Гродзенскай дыяцэзіі. Пасля вайсковай службы і працоўнага досведу паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1990 г.).
    Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 17 чэрвеня 1995 г.; з’яўляецца прэзбітэрам Гродзенскай дыяцэзіі. У тым жа годзе быў прызначаны вікарыем парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску. Пасля крыху больш чым гадавой душпастарскай паслугі быў скіраваны ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята кананічнага права. У 1999 г. быў прызначаны выкладчыкам і прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. З 2000 г. з’яўляецца суддзёй, а з 2005 г. – віцэ-афіцыялам Міждыяцэзіяльнага касцёль­нага суда ў Гродне. З 2004 г. выкладае кананічнае права ў Катэхетычным інстытуце ў Гродне. 23 червеня 2005 г. быў прызначаны рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. З’яўляецца членам Біскупскай рады і Калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі. У 2007–2013 гг. – адказны за душпастарскую фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі. З 2009 г. з’яўляецца каардынатарам душпастарства пакліканняў. У 2012 г. быў прызначаны капеланам Яго Святасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.