ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Смачнае марожанае

Дзіцячы куточак

Яніна падышла да аддзела з канцылярскімі таварамі, каб купіць два новыя сшыткі. Мама дала ёй грошы, і яна першы раз самастойна пайшла ў краму. Яна адчувала сябе ўжо зусім дарослай. Выбраўшы сабе сшыткі, дзяўчынка заплаціла за іх і ў яе яшчэ засталася невялікая колькасць грошай, якраз на адно марожанае. Яніна патэлефанавала да матулі і, атрымаўшы яе згоду, накіравалася да аддзела, дзе прадавалі марожанае. Падышоўшы да вітрыны, дзяўчынка выбрала шакаладнае марожанае – яно было яе любімым. М-м-м! – дзяўчынка нават аблізала вусны. Праз хвілінку яна сабе купіць два шарыкі марожанага.
    Нечакана хтосьці кра­нуў яе за плячо. Гэта бы­ла Каця, яе школьная сяброўка.
– Прывітанне, Янінка! – узрадавалася Каця. – Добра, што я сустрэла цябе. Можа, маеш трохі часу?
    Яніна з усмешкай сказала:
    – Так, я тут сабе купіла два новыя сшыткі, зараз куплю яшчэ марожанае і тады змагу з табой прагуляцца.
    – Добра, – сказала сяброўка. – Грошай у мяне, праўда, няма, але я магу пайсці з табой да аўтобуснага прыпынку, а па дарозе зможам трохі паразмаўляць.
    – Ведаеш што? Я хачу пачаставаць цябе марожаным, – прапанавала Яніна.
    – Не, што ты, у цябе грошай роўна на адно марожанае, я не хачу, – запярэчыла Каця.
    – Калі кожная з нас атрымае па адным шарыку, тады грошай хопіць на марожанае для цябе і для мяне, – усміхнулася Яніна.
    Яны падышлі бліжэй да вітрыны і абедзве папрасілі па адным шарыку шакаладнага марожанага.
    – Дзякуй, – здзіўлена сказала Каця, – гэта так прыемна.
    – Каця, мне здаецца, што шакаладнае марожанае сёння асабліва смачнае, – з радасцю заўважыла Яніна.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.