ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (14)

Варта ведаць

Крос у Год веры
   Год веры адзначаецца па-рознаму. Падобным чынам было і ў Валенсіі (Іспанія), дзе мясцовая архідыяцэзія разам з Універсітэтам св. Вінцэнта Мучаніка арганізавалі крос. Удзел у гэтай падзеі прыняло звыш 4,5 тысяч чалавек, сярод якіх быў таксама мясцовы арцыбіскуп 68-гадовы Карлас Асоро.
    Траса “Volta a Peu” складала каля 6 кіламетраў. У кросе ўдзельнічалі таксама аматары спорту, цэлыя сем’і і выкладчыкі Універсітэта св. Вінцэнта Мучаніка. Арцыбіскуп Валенсіі, уручаючы медалі, сказаў, што найважнейшым з’яўляецца матыў, з якім людзі прымалі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Ён таксама падкрэсліў ахвярнасць, самаадданасць, працу ў групе і братэрскія ўзаемаадносіны, якія праяўляліся падчас гэтай падзеі.

Ватыканскае радыё



   Звольненая з працы за нашэнне крыжыка 
    У Нарвегіі папулярная журналістка грамадскага тэлебачання NRK была звольнена з працы з-за ланцужка з залатым крыжыкам, які вісеў у яе на шыі падчас праграмы. Ён не быў большы за 1,5 сантыметры, але гэта выклікала буру незадавальненняў і прэтэнзій з боку гледачоў, якія затым званілі ў рэдакцыю перадачы. Незадаволеныя ў большасці сваёй былі мусульманамі, якія аргументавалі свае прэтэнзіі тым, што была парушана светапоглядавая нейтральнасць грамадскага канала, а таксама што гэта абраза ісламу і рэлігійных пачуццяў мусульман.
    Журналістка была таксама абвінавачана ў тым, што яе пастава паспрыяла канфліктам і нянавісці на рэлігійным фоне.

credo-ua.org



   Была абвешчана тэма СДМ 2016 у Кракаве 
    СДМ у Кракаве будуць прысвечаны міласэрнасці, пра якую так шмат гаворыць папа Францішак. Словы з Евангелля паводле св. Мацвея: “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць” будуць галоўнай тэмай гэтых дзён.
    Былі пададзены таксама даты сустрэчы моладзі ўсяго свету з Папам: 25 ліпеня – 1 жніўня. Падчас сёлетняй сустрэчы ў Рыа Папа заахвоціў моладзь яшчэ раз прачытаць тэкст Святога Пісання з бласлаўленнямі і кіравацца імі штодзённа. Ён таксама абвясціў тэмы на бліжэйшыя рэгіянальныя Дні моладзі ў 2014 і 2015 гадах: “Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае” і “Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 3. 8).

katolik.ru

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.