ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XXXII Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Падышлі некаторыя з садукеяў, якія адмаўлялі ўваскрасенне, і спыталіся ў Езуса: “Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бяздзетным, то брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і ўзбудзіць патомства брату свайму. Было ж сем братоў: першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны. Потым другі, і трэці ўзяў яе, таксама і ўсе сямёра, не пакінуўшы дзяцей, памерлі. Урэшце памерла і жонка. Дык вось, пасля ўваскрасення, катораму з іх яна будзе жонкаю? Бо ў семярых яна была жонкаю”. Езус сказаў ім: “Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж. А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрасення з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж, ні памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрасення. А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей засведчыў, кажучы пра куст, калі назваў Пана «Богам Абрагама, і Богам Ісака, і Богам Якуба». Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых, бо ўсе для Яго жывуць”.

Лк 20, 27-38


Пакліканыя да вечнасці
   Дзве асноўныя навукі выплываюць з сённяшняга Евангелля. Першую мы бачым у адказе Пана Езуса садукеям. Уваскрасенне будзе! А калі зменяцца неба і зямля, то і чалавек таксама павінен будзе сустрэцца з Божай хвалой. Гэта будзе Страшны Суд, які раз і назаўсёды вырашыць нашу вечнасць. Увага! Яго рэзультат, які дае нам вечнае шчасце ці вечныя пакуты, складаецца з кожнага моманту нашай штодзённасці. У нашым жыцці няма “нейтральных” рашэнняў ці ўчынкаў. Мы ў кожную хвіліну гаворым Богу “так” ці “не”.
    Другое навучанне знаходзіцца, быццам бы, на другім плане і датычыцца няспыннага канфлікту паміж тленнасцю і вечнасцю. Евангелле прыгадвае, што мы пакліканы да рэчаў, якія пераўзыходзяць наша ўяўленне. І таму паўсядзённыя (тленныя) справы не могуць вычарпаць нашых жаданняў і мар.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.