ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (10)

Варта ведаць

Пешшу з Польшчы ў Руанду
   Польскі пілігрым прайшоў 14 краін. Пасля вандроўкі, якая доўжылася амаль год, ён дайшоў да Кібеха, адзінага месца прызнаных Касцёлам марыйных аб’яўленняў у Афрыцы. Пятру Хаміцкаму, прад­прымальніку з Варшавы, 33 гады. Ён вырушыў у дарогу пасля таго, як падчас візіту ў Гетшвалдзе натрапіў на кнігу пра аб’яўленні на Чорным кантыненце. Ён пілігрымаваў, каб абвяшчаць пасланне супакою Маці Божай. “Я пераадолеў пешшу 6200 кіламетраў, 2400 з якіх прыпадаюць на Чорны кантынент. Я дабраўся да стоп Маці Божай з вялікім супакоем у сэрцы і радасцю, бо на працягу амаль цэлага мінулага года, дзень у дзень, я разважаў Яе пасланне і прагнуў дабрацца да Кібеха”, – сказаў польскі пілігрым. Пасля таго, як дабраўся на месца, Пётр Хаміцкі маліўся ў месцы марыйных аб’яўленняў. Ён таксама размаўляў з Наталі, якая жыве ў Кібеха, – адной з трох дзяўчат, якой больш за трыццаць гадоў таму аб’явілася Маці Слова.

Ekai.pl



   400 мільёнаў абортаў за 40 гадоў  
    Афіцыйная інтэрнэт-старонка Міністэрства аховы здароўя ў Кітаі падала інфармацыю, што з 1971 года ў гэтай краіне праведзена 336 мільёнаў абортаў. Эксперты, аднак, сцвярджаюць, што сапраўдная лічба абортаў ужо перавысіла 400 мільёнаў. Падаецца, што 196 мільёнаў мужчын і жанчын прайшлі стэрылізацыю. Прычынай з’яўляецца г.зв. “Палітыка аднаго дзіцяці”, прынятая ў 1970 г. у гэтай краіне. На сённяшні дзень у Кітаі абавязвае права, паводле якога гарадская сям’я можа мець толькі адно дзіця, а вясковая – максімум дваіх. Нараджэнне трэцяга дзіцяці караецца штрафам. Сям’я з адным дзіцём мае эканамічныя льготы. Даследчыкі дэмаграфічнай сітуацыі Кітая лічаць, што гэта з’яўляецца перашкодай у эканамічным развіцці дзяржавы. Акрамя таго, больш забіваюць ненароджаных дзяўчынак, што з’яўляецца прычынай дэмаграфічнай дыспрапорцыі. Прагназуецца, што цэлае пакаленне хлопцаў не будзе мець пары.

www.credo-ua.org



   Папулярнасць папскіх аўдыенцый 
    Прэфектура папскага дому падае, што за апошні час у папскіх аўдыенцыях удзельнічала каля 850 тысяч вернікаў. Трэба памятаць, што гаворка ідзе ў першую чаргу пра тых, хто стараецца трапіць на аўдыенцыю ў зал Паўла VI. Трэба таксама дадаць тых, хто збіраецца на плошчы св. Пятра, каб паслухаць Папу. Падаецца, што ў першых 14 аўдыенцыях бл. Яна Паўла II прыняло ўдзел 285 тысяч вернікаў, а ў аўдыенцыях Бенедыкта XVI – 284 тысячы. Блог Папы ў твітэры чытае звыш 9 мільёнаў карыстальнікаў. Гэта сведчыць пра жаданне слухаць папу Францішка.

Ватыканскае радыё

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.