ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (9)

Варта ведаць

Папа патэлефанаваў адзінокай жанчыне, якая чакае дзіця
   Святы Айцец патэ­ле­фа­наваў 35-гадовай цяжарнай рымлянцы, якая стане адзінокай маці. Ён зрабіў гэта тады, калі атрымаў ад яе ліст, у якім яна напісала, што партнёр пакінуў яе, бо не хацеў мець дзяцей. Анна Рамана расказвае, што мужчына, з якім яна была звязана, пакінуў яе, калі даведаўся пра будучае дзіця. Яна рашылася напісаць ліст да Папы, каб падзяліцца з ім сваёй роспаччу. Праз некаторы час, расказвае жанчына, зазваніў мабільны тэлефон, а яна пачула ў ім голас Папы, які сказаў: “Я пахрышчу тваё дзіця. Мы, хрысціяне, не можам дазволіць адабраць у сябе надзею”.
    Жанчына сказала, што калі народзіцца хлопчык, яна дасць яму імя Францішак. І дадала, што хоча, каб гэтая гісторыя была прыкладам для многіх жанчын. У каментарыях да гэтай падзеі гаворыцца, што Папа тэлефануе да адной асобы, каб прамовіць да ўсіх, а яго званкі не выпадковыя.

Deon.pl

   Бог ім не патрэбны, але дзяцей яны хочуць вучыць у католікаў  
    Цікавую з’яву можна назіраць у Лондане, дзе ксяндзы аратарыянцы (філіпіне) змагаюцца за захаванне каталіцкай тоеснасці іх школы. Яна належыць да найлепшых школ у Вялікабрытаніі. Сваіх дзяцей у гэтую ўстанову адукацыі пасылаюць галоўныя палітыкі, сярод якіх і віцэ-прэм’ер Нік Клегг, які штодзённа змагаецца з рэлігіяй і Касцёлам.
    Некалькі гадоў таму манахі заявілі, што іх школа прызначана ў першую чаргу для практыкуючых католікаў, таму яны спачатку даюць магчымасць трапіць туды дзецям з сем’яў, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці Касцёла. Міністэрства адукацыі патрабуе пазбавіць такога права дзяцей з каталіцкіх сем’яў, а святары, у сваю чаргу, не здаюцца. Даносы на ксяндзоў аратарыянцаў дасылае Брытанскае гуманістычнае таварыства, якое, між іншым, унесла свой уклад у рэкламу атэізму на аўтобусах. Аднак цікавай застаецца з’ява, што заяўленыя атэісты хочуць усімі сіламі паклапаціцца пра тое, каб іх дзеці атрымалі адукацыю ў ультра-каталіцкай школе.

Ватыканскае радыё

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.