ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

У Будслаў праз касцёлы Гродзеншчыны

На шляху да святасці

5 ліпеня з вёскі Вярэйкі вырушыла аўтобусная пілігрымка ў Будслаў. Дарога абяцала быць цікавай, таму што планаваліся шматлікія прыпынкі ля касцёлаў Гродзеншчыны.
На шляху да Маці Бо­жай Будслаўскай вернікам спа­да­рож­нічала сонца і малітва. У сэрцы кожнага таіліся інтэнцыі, просьбы і падзякі, з якімі ён ішоў да Марыі. Яны дапамагалі пры стоме і стымулявалі пры цяжкасцях. Толькі за адзін дзень вернікі наведалі касцёлы ў Гальшанах, Ашмянах, Барунах, Солах, Гервятах і Гудагаі! У кожным касцёле пілігрымаў сустракаў пробашч, які ахвотна дзяліўся гісторыяй свайго касцёла.
    Спачатку вернікі спыніліся ў Гальшанах, дзе мясцовыя парафіяне старанна “лечаць” свой касцёл – там вядуцца рамонтныя працы. Ахвяраваўшы на аднаўленне святыні, адправіліся далей. У Барунах ушанавалі цудатворны абраз Маці Божай Барунскай, глыкнулі вады са святой крыніцы. Ашмянскі касцёл уразіў пілігрымаў велічнай архітэктурай, касцёл у Солах – мадэрнаўскім стылем. Не трэба нават казаць, пад якім уражаннем знаходзіліся пілігрымы пасля наведвання касцёла ў Гервятах. Да таго ж, мясцовы ксёндз прапанаваў невялікі арганны канцэрт, каб прадэманстраваць акустычную састаўляючую касцёла. У Гудагаі адбылася вячэрняя святая Імша. Адна з інтэнцый – віншаванне з Днём нараджэння адной з удзельніц падарожжа. ­
Якраз на Пастэрку пілігрымка прыбыла ў Будслаў, дзе прыняла ўдзел у святкаванні ўрачыстасці 400-годдзя цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. І толькі пад вечар наступнага дня пілігрымы вярнуліся дадому. Шчаслівыя, духоўна адноўленыя і... поўныя сіл! Не здзіўляйцеся, у гэтым свеце яшчэ ёсць месца для цудаў. Асабліва тады, калі з усяго сэрца ахвяруеш сябе нябёсам.
    Вялікая падзяка пробашчу парафіі вёскі Вярэйкі кс. Валерыю Лісоўскаму, які арганізаваў аўтобусную пілігрымку, і ўсім тым, хто прыняў у ёй удзел – вернікам з Вярэек, Ваўкавыска, Бера­ставіцы і Індуры.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.