ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Рэкалекцыі

Актуальная інфармацыя

Назарэтанская моладзевая сустрэча для дзяўчат адбудзецца ў Навагрудку
Сёстры назарэтанкі запрашаюць дзяўчынак з Гродзенскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі акунуцца ў моц Святога Духа падчас спецыяльных рэкалекцый, якія пройдуць 15-18 жніўня ў Навагрудку. Узрост удзельніц можа быць ад 15 гадоў і вышэй (з 9 класа школы). Тэмай трохдзённых рэкалекцый абрана ў гэтым годзе наступная: “Веру ў Духа Святога”. Правядзе рэкалекцыі кс. Уладзіслаў Сурвіла.
    Тэлефон для сувязі: +37533 321 26 33 – сястра Клара.
   
Чарговыя святарскія рэкалекцыі для ксяндзоў Гродзенскай дыяцэзіі
Сустрэчы пройдуць у Рэкалекцыйным доме “Карытас” у Сапоцкіне ў два этапы. 8-11 верасня адбудзецца першы тур і 15-18 верасня – другі тур. Падрабязней чытайце ў камунікаце кс. б-па Аляксандра Кашкевіча. Просім паведаміць аб удзеле ў рэкалекцыях пісьмова або па тэлефоне ў курыю Гродзенскай дыяцэзіі да 15 жніўня.

   

Катэхетычныя курсы Гродзенскай курыі запрашаюць
Кандыдаты, якія хочуць паступіць на катэхетычныя курсы, павінны да 30 жніўня падаць у сакратарыят Біскупскай курыі наступныя дакументы:
    - атэстат сталасці
    - пасведчанне аб здароўі
    - пасведчанне хросту
    - чатыры здымкі
    - рэкамендацыйны ліст ад ксяндза пробашча
    - біяграфію
    - заяву аб прыняцці
    Заняткі пачынаюцца 21 верасня 2013 г. а 9-й гадзіне і адбываюцца кожныя два тыдні ў суботу і нядзелю кожнага месяца на працягу трох з паловай гадоў.
    Удзельнікі курсаў маюць магчымасць паглыбіць веданне сваёй веры на найвышэйшым узроўні. Выпускнікі курсаў могуць служыць дапамогай падчас правядзення катэхізацыі ў парафіях.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.