ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XVIІІ Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Нехта з натоўпу сказаў Езусу: “Настаўнік, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай”. Але Езус адказаў яму: “Чалавеча, хто паставіў Мяне судзіць або раздзяляць вас?” Пры гэтым сказаў ім: “Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці, бо нават калі хтосьці мае дастатак, жыццё яго не залежыць ад ягонай маёмасці”. I расказаў ім прыпавесць: “У аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле. I ён разважаў сам у сабе: «ІІІто мне рабіць? Няма куды мне сабраць ураджай мой». I сказаў: «Вось, што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і збяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё. I скажу душы маёй: Душа, шмат дабра ў цябе ляжыць на многія гады. Адпачывай, еш, пі і весяліся». Але Бог сказаў яму: «Неразумны, гэтай жа ноччу забяруць душу тваю ў цябе. Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхтаваў?» Так бывае з тым, хто збірае скарбы сабе, а не перад Богам багацее”.

Лк 12, 13-21


Сапраўдная радасць
   Дзіця не павінна клапаціцца аб асабістым утрыманні. Гэта задача бацькоў: стварыць умовы, каб патомства мела ўсё абавязковае да дасягнення сталасці. Калі дзіця мае свае нятрапныя, а нават небяспечныя жаданні, бацькі стараюцца адвесці яго ад іх. Для яго ж дабра. У супрацьлеглым выпадку, калі бацькі не рэагуюць на “ідэі” дзяцяці, яны падвяргаюць яго на катастрофу.
    Кожны без выключэння з’яўляецца Божым дзіцём. Бог як Айцец (найлепшы!) таксама хоча засцерагчы нас ад розных небяспек, якім мы падстаўляем сябе, будуючы нашае шчасце паводле асабістых планаў, не гледзячы на Бога і Яго закон. У многіх выпадках, асабліва ў хвіліны поспеху і перамог, мы забываемся, каму мы абавязаныя нашай радасцю і хто мае найлепшы план, як зрабіць нас шчаслівымі. Па праўдзе, гэты план ужо рэалізаваўся: Бог даў нам самаго сябе ў Езусе Хрысце. Праблема ў тым, ці ўсведамляем мы гэта?..

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.