ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (51)

Прэса

“Святы пустэльнік”
Апрац. Іаанна Юрошэк
14.06.2013

Да яго гроба кожны год пілігрымуюць 4 мільёны пілігрымаў розных веравызнанняў, просячы ці дзякуючы за дар аздараўлення. Да сённяшняга дня зарэгістравана 23 тысячы аздараўленняў. Юзаф Антоні Маклуф нарадзіўся 8 мая 1828 г. у Бекаан-Кафра ў паўночным Ліване. Ужо ў дзіцячым узросце ён адрозніваўся глыбокай марыйнай пабожнасцю. У гроце, недалёка ад свайго дома, ён ставіў абразік Маці Божай і запальваў перад ім кадзіла. Калі яму было 23 гады, ён адкрыў у сэрцы пакліканне да манаства. Нягледзячы на тое, што ён паходзіў з веруючай сям’і, яго блізкія не ўзрадаваліся яго выбару. “Калі ты хочаш быць манахам, ты павінен стаць святым! Калі ты не збіраешся станавіцца святым, не хадзі нікуды!” – казала яму маці. “Я стану святым”, – паабяцаў ёй тады Юзаф. Сёння мы ведаем, што ён стрымаў слова.


“Выкрадзены місіянер быў знойдзены”  
Малгажата Гаёс
03.07.2013

К аталіцкі місіянер, выкрадзены атрадам Арміі нацыянальнага вызвалення (ELN) у мясцовасці Абрэга ў Калумбіі, быў вызвалены спецыяльнымі сіламі паліцыі. Аперацыя была здзейснена ў дэпартаменце Норт-дэ-Сантандэр каля мяжы з Венесуэлай. Са слоў паліцыі, выкрадальнікі-партызаны, якіх, праўдападобна, прыблізна 20 чалавек, запатрабавалі ад родных місіянера выкуп у 100 млн даляраў. Ад моманту выкрадання (24 чэрвеня) 56-гадовы місіянер Эдгар Занабрыа Сааведра быў скаваны ланцугамі і схаваны ў яме, прыкрытай руном. У момант вызвалення быў абязвожаны, але яго агульны стан здароўя ўрачы акрэслілі як задавальняючы. На жаль, ні адзін з выкрадальнікаў не быў схоплены. Пасля ўступлення паліцыі ім удалося ўцячы.

“Расія: перэгрынацыя крыжа св. Андрэя Апостала”
03.07.2013

К рыж св. Андрэя прыбудзе з Грэцыі ў Расію, Украіну і Беларусь у сувязі з 1025-й гадавінай Хросту Русі. Яго перэгрынацыя – супольнае рашэнне Патрыярха Маскоўскага Кірыла і арцыбіскупа Афін Гераніма. Паводле праваслаўнай традыцыі, на ім быў укрыжаваны Апостал, якога ўшаноўваюць як заступніка ўсходніх Касцёлаў і называюць “Першазваным”. Рэліквіі захоўваюцца ў базіліцы св. Андрэя Апостала ў Патрах на грэчаскім паўвостраве Пелапанес. Рэліквіі крыжа св. Андрэя Апостала прыбудуць у Пецярбург 11 ліпеня, а 16 ліпеня будуць перавезены ў Маскву. 26 ліпеня яны трапяць у Кіеў, а 29 ліпеня – у Мінск, у якім прабудуць да 2 жніўня.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.