ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (52)

Слова для Жыцця

Кард. Жан Луі ТаранКард. Жан Луі Таран
Так, сёння мы бачым, што Касцёл – гэта сям’я. Менавіта таму папа Францішак пажадаў скіраваць мяне да вас, каб сказаць вам пра тое, як ён вам давярае, і каб заахвоціць вас заўсёды быць хрысціянамі, годнымі веры, якія сваім жыццём прымушаюць задумацца тых, хто знаходзіцца навокал.
    Мы прыбылі сюды для таго, каб ушанаваць дарагую вашаму сэрцу ікону Маці Божай, якая бачна і патаемна заўсёды спадарожнічала жыхарам гэтай зямлі, што спазнала так шмат выпрабаванняў.
    Не будзем тасама забывацца, што Марыя з’яўляецца такім жа чалавекам, як і мы: Ёй вядомыя нашыя цяжкасці і нашыя радасці, Яна таксама жыла ў сям’і. Яна не нейкая багіня! Таму мы маем моцныя падставы для таго, каб давяраць Ёй, бо Яна ведае нашыя патрэбы. Яна ведае, з чаго складаецца нашае з вамі жыццё. Яна заўсёды будзе з намі, “цяпер і ў хвіліну нашай смерці”.
Марыя, Маці Міласэрнасці, сабрала слёзы беларускага народа, пралітыя на працягу ўсёй яго трагічнай гісторыі. Але Марыя памятае не толькі пра памерлых. Марыя – гэта сіла, якая нас натхняе, Яна – моцная Маці, якая вядзе нас за сабою, якая дапамагае нам узрастаць у веры, каб быць сведкамі Пана Бога, каб будаваць новы свет. Яна з’яўляецца прадчуваннем нябеснага Ерузалема і, апранутая ў вясельны ўбор, выходзіць насустрач свайму Жаніху. Сёння Марыя дае такі імпульс усім пілігрымам, якія прыбылі сюды, нават з-за соцень кіламетраў, пешшу, у беднасці і ў малітве. Адсюль Марыя адкрывае перад Касцёлам у Беларусі новыя далягляды, напаўняе яго адвагаю, пяшчотна туліць яго да сябе і паказвае мэты, якія нам неабходна дасягнуць.
    У свеце, які мы самі для сябе збудавалі, дзе насілле, грошы, улада часта спараджаюць сапраўдную тыранію, хрысціяне павінны мець адвагу не прыпадабняцца да яго. Яны павінны ажыццяўляць тое, што я называю “ўладаю сэрца”, каб лагодна і з павагай сведчыць пра тое, што:
    - чалавечую асобу нельга зводзіць толькі да таго, што яна вонкава сабой уяўляе і што стварае;
    - сям’я з’яўляецца натуральным асяродкам, у якім чалавек вучыцца любіць і спасцігае, што такое свабода;
    - часта дастаткова простых знакаў увагі і салідарнасці для таго, каб вярнуць надзею таму, хто адчувае сябе адкінутым і забытым.
    Сёння ўсе разам, следам за шматлікімі пілігрымамі, укленчым перад цудатворнаю іконаю, каб праславіць Бога, які ёсць не што іншае, як любоў, і чыя “міласэрнасць трывае навекі”.

Фрагменты гаміліі падчас урачыстасцей у Будславе, 06.07.2013

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.