ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Урачыстасць у Ваўкавыску

З жыцця Касцёла

Я. Э. кс. бп Аляксандр Кашкевіч падчас намашчэння алтараЧэрвень – гэта месяц Сэрца Пана Езуса. У галоўным алтары парафіяльнага касцёла ў Ваўкавыску змешчаны абраз Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, перад якім на каленях стаяць св. Вацлаў (заступнік святыні) і св. Казімір. Гэта адпаведны момант, каб пад кіраўніцтвам біскупа супольна перажыць цудоўную ўрачыстасць.
Па запрашэнні кс. прэлата Антонія Фі­ліпчыка, 16 чэрвеня ў парафіяльную супольнасць прыбыў пастыр дыяцэзіі кс. бп Аляксандр Кашкевіч, каб асвяціць крыж перад святыняй, а таксама намасціць і асвяціць новы алтар і ўвесь прэзбітэрыюм. Супольная малітва распачалася ўжо перад святыняй, калі пастыр парафіі прывітаў разам з людам і сабранымі святарамі пастыра дыяцэзіі. Ксёндз біскуп прамовіў малітву і асвяціў мармуровы крыж. Супольную Эўхарыстыю пастыр ахвяраваў у інтэнцыі вернікаў і пробашча, які незадоўга да гэтага святкаваў свае Імяніны. З Божым словам да вернікаў звярнуўся кс. канонік Раман Катлімоўскі, які прыгадаў вернікам, што кожнае сэрца з’яўляецца выключным алтаром Хрыста. Кс. Раман заклікаў вернікаў як мага часцей узносіць свае просьбы перад алтаром Хрыста і са сведчаннем веры ісці туды, куды Ён нас пасылае.
Пасля гаміліі пастыр дыяцэзіі намасціў і асвяціў алтар, на якім быў змешчаны надпіс: “Ad majorem Dei gloriam, ofiarował ks. Antoni Filipczyk”. На большую Божую хвалу кс. прэлат разам са сваімі вернікамі прысвяціў сваю працу і гэтую Божую справу. Пасля таго, як дым кадзіла ўзняўся над кожным удзельнікам гэтай цудоўнай урачыстасці, была складзена некрывавая ахвяра. Разам з біскупам пры алтары сабраліся святары з дэканата, а таксама тыя, хто паходзіць з гэтай парафіі ці працаваў тут вікарыем. На заканчэнне ўрачыстасці можна было пачуць шмат цёплых і зычлівых слоў. Вернікі дзякавалі біскупу і свайму душпастару, кс. прэлат Антоні дзякаваў усім тым, хто дапамог яму зрабіць гэты цудоўны твор, якім з’яўляецца крыж і алтар, а ксёндз біскуп – усім за цудоўнае сведчанне веры. Пастыр дыяцэзіі заахвоціў вернікаў, каб прыкладам свайго жыцця яны станавіліся алтарамі Бога.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.