ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

16 чэрвеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды Імянін сілы, стойкасці, душэўнага супакою, надзеі, мноства Божых ласкаў і шчодрых дароў Святога Духа
жадае рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сілы ў абвяшчэнні Евангелля і вядзенні людзей да нашага Пана, Езуса Хрыста, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, шмат Божых ласкаў і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а сэрца няхай заўсёды цешыцца з плёну душпастарскай працы. Будзьце святаром па прыкладзе Езуса Хрыста і праз прыклад сваёй веры надалей асвячайце людзей і давайце сведчанне сапраўднага хрысціяніна. Шчасці Божа.
Вернікі з вёсак Скярсі і Зенюкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шмат здароўя, стойкасці ў душпастарскай працы, непахіснай веры, дапамогі Святога Духа ў абвяшчэнні Божага слова, шчодрага плёну на ніве Пана і няспыннай апекі Маці Божай Кангрэгацкай. Будзь святаром па прыкладзе Хрыста.
Любячая сястра Лена з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня нараджэння і чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, няспыннай радасці ад выканання святарскай паслугі і добразычлівых людзей навокал. Няхай Бог шчодра адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая Яснагурская штодзённа абараняе і засцерагае.
Парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Ігару Анісімаву з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і моцнага здароўя. Няхай св. Антоній будзе з Вамі заўсёды і ўсюды.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ са Слоніма
◊◊◊
Паважанаму айцу Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: шчодрых дароў Святога Духа, усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху.
З пашанай Рыцарства Беззаганнай
◊◊◊
Паважаны ксёндз Вітольд Лазавіцкі! 29 гадоў святарскага жыцця – гэта 29 гадоў малітвы, працы, цярплівасці, крочання за Хрыстом, пераймання Хрыста. Гэта добрая нагода для радасці і ўдзячнасці. Таму мы дзякуем Найвышэйшаму Богу за тое, што выбраў Вас з многіх. Дзякуем Вам за вернае сведчанне аб Богу, за тое, што Вы, як Марыя, пайшлі за Езусам – нашым Панам і Валадаром. Мы цешымся, што Ваша паслуга Божаму люду надалей напоўнена радасцю, энтузіязмам і аптымізмам. Жадаем Вам, каб у Вашай святарскай паслузе Вы заўсёды чэрпалі моц з Божай крыніцы і былі для ўсіх: у кожным слове – голасам Бога, у кожным учынку – Яго дабрынёй, у кожным жэсце – Яго міласэрнасцю. Няхай Бог адорыць Вас доўгім жыццём у здароўі і заўсёды падтрымлівае ў цяжкасцях святарскага жыцця. Заўсёды будзьце шчаслівыя і радасныя ад службы Богу і чалавеку.
Вернікі з пар. Маці Божай Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, душэўнага супакою, радасці, шмат Божых ласкаў, добразычлівых людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу, шмат сіл і стойкасці ў душпастарскай паслузе. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі ў кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух дадае сіл у выкананні Божай волі. Ад усяго сэрца дзякуем Маме за Сына Святара.
З малітвай і глыбокай павагай удзячныя парафіянкі з гродзенскай катэдры Пелагея, Міраслава і Анжэла
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Антонію Ханько з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Жадаем здароўя, сілы, душэўнага супакою і добразычлівых людзей побач.
Харысты з пабернардынскага касцёла
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды Імянін жадаем здароўя, цярплівасці, стойкасці ў святарскай паслузе, усіх ласкаў ад Найсвяцейшай Тройцы, дароў Святога Духа ў абвяшчэнні Божага слова, а таксама няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці.
Харысты з пабернардынскага касцёла
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Лазоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шмат сіл і стойкасці ў душпастарскай працы, добрых і зычлівых людзей побач, Божага бласлаўлення і апекі Марыі Панны на кожную хвіліну жыцця.
Моладзь з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу прэлату Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя і стойкасці ў службе Богу і людзям. Няхай добрая ўсмешка не знікае з Вашага твару, Маці Божая ахінае сваёй апекай, а св. Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця. Дзякуем за ахвярную працу і добрае сэрца, якое заўсёды выслухае кожнага і зразумее. Няхай вакол Вас заўсёды будуць добразычлівыя людзі.
Моладзь з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Грэмзу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай Фацімскай, радасці, аптымізму, добразычлівых людзей, здзяйснення ўсіх планаў, моцнага здароўя і няспыннай апекі св. Заступніка.
З малітвай прыхільнікі НПМ Фацімскай
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем здароўя, шчасця, сіл і стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, а таксама добрых і зычлівы людзей навокал.
Касцёльны камітэт
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Абухоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Няхай кожны дзень будзе асвечаны Божай любоўю. Дзякуем за Вашу малітву і мудрыя казанні, добрае сэрца і зычлівасць.
Сям’я Касцюшка з Сапоцкіна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, добразычлівых людзей на святарскім шляху, душэўнага супакою і ўсмешкі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі кожны дзень.
III Ордэн св. Францішка з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Антоній Абухоўскі! З нагоды Вашых Імянін мы дзякуем Богу за такога выдатнага святара. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Марыя ахінае сваім плашчом і асцерагае ад зла. Няхай кожны дзень жыцця ў святарстве ўзмацняе Вас у любові да Бога і ў веры. Мы дзякуем Вам за клопат пра нас, а ў малітве просім аб патрэбных Божых ласках для Вас.
Дзеці і моладзь з Сапоцкіна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, словы падзякі і павагі. Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, спаўнення ўсіх мар і намераў, а таксама стойкасці, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас, Святы Дух адорвае духоўнымі багаццямі, а кожны дзень Вашай душпастарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем.
Парафіяне з в. Малінавая
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віталію Чургану з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, добрых і зычлівых людзей побач, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог, які паказаў Вам шлях да святарства, вядзе Вас праз жыццё і дапамагае пераадольваць усе цяжкасці.
Ружанцовае кола Маці Божай Тракельскай з Юрацішкаў і зычлівыя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Аляскевічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою і шчодрых дароў Святога Духа ў святарскай працы. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадольваць усе цяжкасці, якія могуць сустрэцца на Вашым шляху, а Божае слова, якое Вы засяваеце ў нашых сэрцах, выдасць стакротны плён.
З ахвярнай штодзённай малітвай III Ордэн св. Францішка з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Енджэйчаку з нагоды 26-годдзя святарства перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарскай паслугі, няспынна ўзмацняе Вас у пакліканні, адорвае ўсімі ласкамі і бласлаўляе ў кожную хвіліну жыцця, а Найсвяцейшая Маці трымае ў сваёй мацярынскай апецы. Шчасці Божа.
З павагай Яніна, Валерый, Вераніка і Яна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: душэўнага супакою, моцнага здароўя, веры, надзеі і добразычлівых людзей на жыццёвым шляху. Жадаем Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і дароў Святога Духа. Ад усяго сэрца дзякуем за малітвы, духоўную і маральную падтрымку, за любоў і цярплівасць да нас.
З любоўю і павагай малітоўная група з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму і дарагому ксяндзу пробашчу Антонію Абухоўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні і падзяку за клопат аб нашай парафіяльнай супольнасці, аб развіцці веры, надзеі і любові ў сэрцах дзяцей, моладзі і старэйшых – кожнага парафіяніна, даверанага Вашаму душпастарскаму клопату. Жадаем Вам, каб праз усё сваё жыццё Вы з верай і надзеяй імкнуліся за Панам. Усё, што Вы робіце, рабіце з юнацкім запалам. Радуйцеся свету і людзям, якіх сустракаеце, а Вашае сэрца няхай перапаўняе любоў, якой Вы падзеліцеся з патрабуючымі. Аберагайце сваю ўсмешку, ніколі не губляйце пачуцця гумару. Старайцеся больш слухаць Бога, а не людзей, а Ён пакажа Вам праўду і адорыць сваім бласлаўленнем.
З дарам малітвы ўдзячныя парафіяне з Сапоцкіна
◊◊◊
Паважанай сястры Антаніне Вайцешчук з нагоды Імянін і Дня нараджэння Божага бласлаўлення, сталай апекі Маці Божай, радасці, душэўнага супакою і стойкасці ў пакліканні
жадаюць вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчасця, радасці і душэўнага супакою. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас добрым здароўем, бласлаўленнем, сілай і стойкасцю, а таксама пасылае на Ваш шлях добрых і зычлівых людзей. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастарскай паслугі.
З малітвай і ўдзячнасцю Касцёльны камітэт з Больцішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а асабліва сілай і цярплівасцю. Шчасці Божа.
Парафіяне з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Вішнеўскаму з нагоды 8-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і Дня імянін жадаем здароўя, радасці, поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Маці Божая аберагае Вас у кожны дзень жыцця, а св. Заступнік няхай вядзе сцежкай, прыемнай для Бога, Касцёла і вернага люду. Жадаем Вам адвагі, каб адкрываць перад людзьмі скарб Божых таямніц і сцерагчы тое, што было даручана Касцёлу.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шчасця, здароўя, спакойных і ясных дзён у святарскім жыцці, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай добры Бог і Найсвяцейшая Маці ўзнагародзяць Вас за ўсё. Мы дзякуем Богу за дар Вашага жыцця, за прыгожае абвяшчэнне Божага слова і добрае сэрца, за любоў і цярплівасць да нас. Няхай Бог, якому Вы паверылі, дапамагае перажываць усе цяжкасці. Будзьце святаром паводле сэрца Езуса, будзьце мудрым і святым. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень. Шчасці Божа.
Вернікі з в. Салтанішкі з пар. Нача
◊◊◊
Паважанай спадарыні Анне Сіповіч з парафіі Забалаць сардэчна дзякуем за складзеную на карысць газеты “Слова Жыцця” ахвяру.
Рэдакцыя

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.