ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (4)

Варта ведаць

Папа Францішак атрымаў пажыццёвы білет
    Як арцыбіскуп Буэнас-Айрэса сённяшні Папа вельмі часта карыстаўся грамадскім транспартам. А нядаўна ён атрымаў білет на ўсе сродкі гарадскога транспарту ў Рыме. Нетыповы падарунак звязаны з нядаўнімі звычкамі папы Францішка. Італьянскія СМІ падалі, што пажыццёвы білет Папа атрымаў ад дырэктара рымскай гарадской установы камунікацыі “Atac” Рабэрта Дыяцэцці, які сказаў Папе: “Карта дзейнічае ва ўсёй камунікацыйнай сетцы Рыма. Ваша Святасць, Вы можаце ўжываць яе на кожным транспартным сродку”. На што Святы Айцец адказаў, што хіба, на жаль, не зможа выкарыстаць такую магчымасць, бо ніхто не дазволіць яму праехацца.

Wiara.pl

   У Велікабрытаніі ўсё менш хрысціян 
    Паводле апошніх падлікаў, хрысціяне складаюць толькі 59% жыхароў Велікабрытаніі. У параўнанні з 2001 г. назіраецца відавочны спад, паколькі тады хрысціянамі сябе лічылі тры чацвёртых папуляцыі. З апошняга перапісу брытанскага насельніцтва вынікае, што кожнаму пятаму вызнаўцы Хрыста ўжо споўнілася 65 гадоў. У той жа час Нацыянальнае статыстычнае бюро падае, што палова мусульман, якія там пражываюць, мае менш за 25 гадоў, а 88% яшчэ не маюць 50-ці. Вялікую частку хрысціян у Брытаніі складаюць эмігранты, у асноўным, з тэрыторый Еўрасаюза. Адна чацвёртая жыхароў увогуле не вызнае ніякай рэлігіі, а колькасць тых, хто лічыць сябе атэістамі, узрасла ў два разы, прычым 40% з іх – гэта маладыя людзі, якім яшчэ няма 25-ці гадоў.

Ватыканскае радыё

    Футбалісты наведалі Папу ў Ватыкане
    Футбалісты вядомых італь­янскіх каманд наведалі Папу. Спачатку гэта былі футбалісты “Ювентус Турын”, чэмпіёны Італіі, якія наведалі Святога Айца ў Доме св. Марты, а на наступны дзень, на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, да яго падышлі прадстаўнікі дзвюх рымскіх каманд: “АС Рома” і “С.С. Лацыо”. Папа атрымаў у падарунак кашулькі з нумарам 1 і надпісам “Папа Францішак”. Як Святы Айцец, так і футбалісты былі вельмі рады гэтай сустрэчы.

Ватыканскае радыё

    Хрысціяне ўцякаюць з Ірака ў Ватыкане
    Пасля ўпадку рэжыма Садама Хусэйна 80% ірацкіх хрысціян пакінулі сваю айчыну. Аб гэтым гаворыць ірацкі рэдэмптарыст кс. Паул Саці, які апекуецца ірацкай дыяспарай у Антверпене. Сучасную сітуацыю ён называе арабскай зімой, паколькі краіна, якая раней таксама была калыскай хрысціянства, стала месцам, дзе хрысціяне асуджаны на выгнанне або ўвесь час жывуць у небяспецы і павінны хавацца.

Niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.