ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
V Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
“Пане, дадай нам веры” (Лк 17, 5)
18-21 чэрвеня 2013
Дзеці і моладзь Гродзенскай дыяцэзіі запрашаюцца да ўдзелу ў V Парафіядзе, якая сёлета адбудзецца 18-21 чэрвеня ў Гродне пад дэвізам “Пане, дадай нам веры” (параўн. Лк 17, 5). Спецыяльны камунікат па справе ўдзелу ў гэтай інтэграцыйнай сустрэчы дзяцей і моладзі выдаў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Ніжэй можна пазнаёміцца з праграмай Парафіяды, а таксама знайсці больш дэталёвую інфармацыю па конкурсах трыяды “Святыня”, “Тэатр” і “Стадыён”.
Прымаць групы дзяцей і моладзі традыцыйна будзе парафія Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна-Паўднёвы). †
Прымаць групы дзяцей і моладзі традыцыйна будзе парафія Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна-Паўднёвы). †
|
|
Праграма “Святыні”
Ранішнія малітвы – кожны дзень распачынаецца малітвай (усе павінны ўдзельнічаць і не спазняцца).
Св. Імша – гэта найважнейшы пункт праграмы кожнага дня. Чытанне, псалом, паўсюдную малітву, літургію спеву рыхтуюць ахвотныя ўдзельнікі Парафіяды (апекуны падаюць ахвотных).
Адарацыя Божага слова – кожны дзень будзе адбывацца адарацыя Божага слова, злучаная з чытаннем Евангелля (сустрэча і разважанне над Божым словам, дзяленне сваімі перажываннямі).
Сакрамант паяднання – перад і падчас св. Імшы ёсць магчымасць скарыстацца з сакраманту паяднання.
Вячэрні зварот – кожны дзень заканчваецца вячэрнім зваротам. Тады зноў сустракаемся разам (дзень таксама заканчваецца супольнай малітвай).
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.