ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Каля 200 маці ахвяраваліся прайсці пешшу з Ашмянаў да Барунскай Маці Божай

З жыцця Касцёла

З кожным годам пешая пілігрымка Ашмяны-Баруны, прысвечаная Дыяцэзіяльнаму дню маці, збірае ўсё больш і больш удзельнікаў не толькі з Ашмяншчыны, але і з іншых куткоў нашай дыяцэзіі. Галоўны арганізатар пілігрымкі кс. Павел Паўлюкевіч сказаў, што асабіста для яго пілігрымка з’яўлаецца шанцам дастукацца да сэрцаў маці, ад веры якіх вельмі многае залежыць.
    Па асабістай ініцыятыве ашмянскага вікарыя кс. Паўла Паўлюкевіча, такія пілігрымкі ў ашмянскай парафіі ладзяцца ўжо чацвёрты раз. Кс. Павел трохі распавёў, што падчас сваёй падрыхтоўкі да святарства ўдзельнічаў у многіх пілігрымках, і яму падабалася там своеасаблівая малітоўная атмасфера, якая спрыяла духоўнаму ўзрастанню.
Калі ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі накіраваў кс. Паўла пасля святарскіх пасвячэнняў у Ашмяны, пасля малітвы і разважанняў ён вырашыў зладзіць штосьці падобнае і на сваім месцы душпастарскай працы. Дзякуючы падтрымцы кс. пробашча Яна Пузыны, ашмянскага дзекана, а таксама малітоўнай падтрымцы шматлікіх парафіян, гэтая справа развіваецца і прыносіць добры плён. На працягу чатырох гадоў ў пілігрымцы Ашмяны-Баруны здолела паўдзельнічаць каля 600 мам.
    Душпастар-арганізатар духоўны плён гэтай ініцыятывы заўважае таксама ў тым, што асобы становяцца больш практыкуючымі католікамі, часцей прыступаюць да святых сакрамантаў, стараюцца прымаць удзел у нядзельных і святочных св. Імшах усёй сям’ёй, вядуць больш глыбокае духоўнае жыццё, што спрыяе ўзмацненню сямейных сувязяў. Пілігрымка – гэта яшчэ адзін вельмі важны элемент у духоўнай падтрымцы сям’і, якая ў нашым грамадстве перажывае глыбокі крызіс.
    Кс. Павел як душпастар хацёў бы бачыць сем’і тры­ва­лы­мі, узрастаючымі ў веры і прапаведуючымі ў нашым грамадстве хрысціянскія каштоўнасці, таму ён і стараецца рабіць усё магчымае, каб духоўна дапамагчы сем’ям, якія Бог яму даверыў.
    Мамам, якія ўдзельнічалі ў гэтай пілігрымцы, кс. Павел пажадаў Божага бласлаўлення, каб “гэты дотык блізкасці Бога, які яны перажылі, дадаў ім больш духоўнай сілы ў вырашэнні шматлікіх праблем і каб Божая Маці ў цудоўным Барунскім абразе выпрошвала ў Езуса Хрыста неабходныя ласкі для іх”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.