ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Дыяцэзіяльны дзень маці святкавалі ў Капцёўцы

З жыцця Касцёла

У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. У святынях дыяцэзіі вернікі моляцца за тых, хто даў ім жыццё, а для памерлых мам просяць вечнага шчасця ў небе. 5 мая ўрачыстасць адбылася на Узгорку надзеі ў Капцёўцы з удзелам маці, дзяцей, і ўсіх, хто прыбыў у пешай пілігрымцы з Гродна, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў.
У праграме ўрачыстасці былі канферэнцыі, малітва Ружанца, Крыжовы шлях, які ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Ключавым момантам святкавання стала літургія, якую цэлебраваў біскуп Велікаселец.
У гаміліі іерарх нагадаў, што ўсе людзі – дзеці Бога, які прагне людскіх сэрцаў. Біскуп падкрэсліў важнасць малітвы, якая з’яўляецца сродкам і абаронай супраць зла, дае радасць, нясе супакой у сэрца і ўзмацняе чалавека, а таксама адзначыў каштоўнасць Эўхарыстыі – фундаменту хрысціянскага жыцця. “Калі мы жывём без малітвы, без Пана Бога, у нашым жыцці валадарыць цемра, чалавек губляе сэнс жыцця, яго існаванне страчвае сваю мэту”, – сказаў біскуп.
    Іерарх заахвоціў вернікаў жыць з Богам кожны дзень і ставіць Яго на першае месца, “жыць так, каб стаць перад Богам з чыстай душой”. Узгадваючы, што ў месяцы маі Касцёл асаблівым чынам ушаноўвае Панну Марыю, біскуп адзначыў, што “Маці Божая заклікае нас жыць з Богам”, а таксама, звяртаючыся да ўсіх прысутных маці, падзякаваў ім за адданае служэнне сваім сем’ям, за працу, якую яны робяць для сваіх мужоў і дзяцей і якая часта застаецца незаўважанай.
    У сваю чаргу вернікі выказалі шчырыя віншаванні біскупу Велікасельцу, які 5 мая адзначаў свой Дзень нараджэння.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.