ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Спасланне Святога Духа

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя з-за страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Спакой вам!” І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так Я пасылаю вас”. І, сказаўшы гэта, дыхнуў і сказаў: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаныя; на кім пакінеце, на тым застануцца”.

Ян 20, 19-23


Гарантыя перамогі
   Усё, што адбываецца сёння, не можа не паўплываць на тое, што будзе адбывацца заўтра. Нават найменшае дабро, зробленае сёння, памнажае багацце будучыні. Нават найменшы, самы ўтоены грэх уплывае на распаўсюджванне зла заўтра і паслязаўтра.
    Калі б мы з гэтага пункту погляду задумаліся над жыццём і навучаннем Пана Езуса, няцяжка было б зразумець, што ўсё, што здзейсніў Езус, не толькі было звязана з будучыняй, але і адкрывала нас на вечнасць. Ён вельмі добра ўсведамляў вагу кожнага слова, кожнага свайго жэста. Ён ведаў, што Яго Евангелле будзе абвяшчацца Апосталамі і дойдзе ажно да канца зямлі. Кожны цуд, кожнае аздараўленне не абмяжоўвалася канкрэтнай асобай, а было сведчаннем для ўсіх будучых слухачоў Добрай Навіны. Пан Езус выхоўваў вучняў і ўкладваў у гэта шмат сілы, каб яны дарасталі да заданняў, якія іх чакаюць. Ён няспынна думаў пра будучыню і пра выкананне Божых планаў у вечнасці.
    Барацьба паміж дабром і злом усё яшчэ ідзе. Часова – пачаўшы ад першароднага граху, канкрэтна сёння – пачынаючы з кожнага людскога сэрца. Уваскрослы Езус даў Касцёлу на Галгоце і ў Вячэрніку зброю, якая гарантуе перамогу. Безумоўна, канчатковую – у канцы часу. Але таксама і сённяшнія, малыя перамогі, калі мы з чыстым сэрцам адыходзім ад канфесіянала.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.