ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (46)

Прэса

“Пакліканняў не становіцца менш”
Марцін Якімовіч
17/2013

“Ты бачыў? Столькі ксяндзоў за адзін раз!” Да вокнаў KFC, што па алеі Найсвяцейшай Панны Марыі, прыліпла некалькі маладых твараў. За вакном ішлі мужчыны ў хабітах і сутанах. Шчыльная працэсія ў некалькі соцень метраў. У адным маладыя аматары курыцы памыліліся: гэта не былі ксяндзы. Гэта былі клерыкі. Амаль трохтысячная армія з 67-і польскіх семінарый. У артыкуле аўтар апісвае нацыянальны з’езд алюмнаў у Чанстахове, госцем якога быў казнадзей Папскага дому а. Раньера Канталамесса. Айцец прапанаваў алюмнам задумацца над словамі: “Не стойце па-за Вячэрнікам, выкупайцеся ў Святым Духу!” У сваёй канферэнцыі капуцын нават прасіў прысутных, каб яны гучна сказалі па-польску: “Я не шукаю сваёй хвалы, я шукаю хвалы Хрыста”. Дружным хорам клерыкі паўтаралі за а. Раньера. “Прашу вас, закахайцеся ў Езуса!” – заклікаў Канталамесса. Бура апладысментаў, якая абрынулася пасля слоў капуцына, нагадвала авацыі на рок-канцэрце. Затым пад кіраўніцтвам кард. Казіміра Ныча ўсе вырушылі на Ясную Гару. Звыш 3 тысяч алюмнаў удзельнічала ў малітоўнай сустрэчы, падчас якой прагучалі словы, што пакліканняў у Польшчы не становіцца менш.


“Калі Езус ужо набліжаецца”
Ганна Вышыньская
17/2013

Кожны год у гэтую пару ажываюць дыскусіі на тэму першакамунійных убораў, пада­рункаў і прыёмаў, а таксама заклікі ксяндзоў, каб не адбіраць у дзяцей іх свята. Да гэтага часу яшчэ многія бацькі звяртаюць увагу перш за ўсё на знешнюю форму ўрачыстасці Першай святой Камуніі свайго дзіцяці, з бясспрэчнай стратай для духоўнага перажывання гэтага непаўторнага дня. Я некалі чула прыгожы расказ пра малую Аленку Кавальскую, якая вярталася дамоў пасля ўрачыстасці Першай святой Камуніі. Суседка, убачыўшы, што дзіця адно вяртаецца з касцёла дадому, здзівілася. “Я не адна! Са мной Пан Езус!” – адказала будучая святая. Але я не лічу, што пачуццё Божай прысутнасці зарэзервавана толькі для кандыдатаў у святыя.
“Мы гаворым пра падрыхтоўку дзяцей да Першай св. Камуніі, а павінны, хутчэй, гаварыць пра падрыхтоўку бацькоў, – заўважае Ганна Дзюба-Мажэц, кансультант сямейнага жыцця з Велюні. – Калі дзіця ідзе да Першай св. Камуніі, бацькі павінны сур’ёзна ўспрыняць абавязкі, якія з гэтага вынікаюць, між іншым тое, што прысутнасць дзіцяці ў касцёле не можа скончыцца пасля «белага тыдня». Гэта таксама добры момант, каб прадумаць форму нашага хрысціянскага жыцця дома”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.