ГРОДНА
Чацвер,
28 сакавіка 2024 года |
З каталіцкага друку (46)
“Пакліканняў не становіцца менш”
Марцін Якімовіч
17/2013
“Ты бачыў? Столькі ксяндзоў за адзін раз!” Да вокнаў KFC, што па алеі Найсвяцейшай Панны Марыі, прыліпла некалькі маладых твараў. За вакном ішлі мужчыны ў хабітах і сутанах. Шчыльная працэсія ў некалькі соцень метраў. У адным маладыя аматары курыцы памыліліся: гэта не былі ксяндзы. Гэта былі клерыкі. Амаль трохтысячная армія з 67-і польскіх семінарый. У артыкуле аўтар апісвае нацыянальны з’езд алюмнаў у Чанстахове, госцем якога быў казнадзей Папскага дому а. Раньера Канталамесса. Айцец прапанаваў алюмнам задумацца над словамі: “Не стойце па-за Вячэрнікам, выкупайцеся ў Святым Духу!” У сваёй канферэнцыі капуцын нават прасіў прысутных, каб яны гучна сказалі па-польску: “Я не шукаю сваёй хвалы, я шукаю хвалы Хрыста”. Дружным хорам клерыкі паўтаралі за а. Раньера. “Прашу вас, закахайцеся ў Езуса!” – заклікаў Канталамесса. Бура апладысментаў, якая абрынулася пасля слоў капуцына, нагадвала авацыі на рок-канцэрце. Затым пад кіраўніцтвам кард. Казіміра Ныча ўсе вырушылі на Ясную Гару. Звыш 3 тысяч алюмнаў удзельнічала ў малітоўнай сустрэчы, падчас якой прагучалі словы, што пакліканняў у Польшчы не становіцца менш. †

“Калі Езус ужо набліжаецца”
Ганна Вышыньская
17/2013
Кожны год у гэтую пару ажываюць дыскусіі на тэму першакамунійных убораў, падарункаў і прыёмаў, а таксама заклікі ксяндзоў, каб не адбіраць у дзяцей іх свята. Да гэтага часу яшчэ многія бацькі звяртаюць увагу перш за ўсё на знешнюю форму ўрачыстасці Першай святой Камуніі свайго дзіцяці, з бясспрэчнай стратай для духоўнага перажывання гэтага непаўторнага дня. Я некалі чула прыгожы расказ пра малую Аленку Кавальскую, якая вярталася дамоў пасля ўрачыстасці Першай святой Камуніі. Суседка, убачыўшы, што дзіця адно вяртаецца з касцёла дадому, здзівілася. “Я не адна! Са мной Пан Езус!” – адказала будучая святая. Але я не лічу, што пачуццё Божай прысутнасці зарэзервавана толькі для кандыдатаў у святыя.
“Мы гаворым пра падрыхтоўку дзяцей да Першай св. Камуніі, а павінны, хутчэй, гаварыць пра падрыхтоўку бацькоў, – заўважае Ганна Дзюба-Мажэц, кансультант сямейнага жыцця з Велюні. – Калі дзіця ідзе да Першай св. Камуніі, бацькі павінны сур’ёзна ўспрыняць абавязкі, якія з гэтага вынікаюць, між іншым тое, што прысутнасць дзіцяці ў касцёле не можа скончыцца пасля «белага тыдня». Гэта таксама добры момант, каб прадумаць форму нашага хрысціянскага жыцця дома”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 279 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.