ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

“З верай пераносім горы”

З жыцця Касцёла

III ДЫЯЦЭЗІЯЛЬНЫ ДЗЕНЬ ДЗІЦЯЦІ
1 чэрвеня 2013 года – ГРОДНА
I. Агульная інфармацыя
    Мы хочам ужо сёння запрасіць дзяцей з Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Беларусі на III Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, які адбудзецца 1 чэрвеня 2013 года ў Гродне.
    На сустрэчы мы гарантуем цэлы “набор” цікавых момантаў у апостальскім духу: малітва, Эўхарыстыя, пацеха, добрая забава, музыка, гульні, конкурсы, а таксама тэатральная інсцэніроўка і прыемны сюрпрыз у канцы. Добрага надвор’я забяспечыць не можам, але заахвочваем Вас маліцца ў гэтай інтэнцыі ўжо сёння!
II. “З верай пераносім горы!”
    – гэты дэвіз будзе cпадарожнічаць нашай сустрэчы
    Паўсюдны Касцёл перажывае Год веры. Многія людзі сёння адыходзяць ад веры, многім вера не патрэбна... Веру мы атрымліваем ад блізкіх, часцей за ўсё, у раннім узросце. Веру мы павінны няспынна развіваць, каб магчы дзяліцца ёй з іншымі. Хочацца да адзначэння Года веры далучыць таксама і дзяцей Гродзенскай дыяцэзіі, каб яны ўжо з самых ранніх гадоў не гублялі таго скарбу, якім з’яўляецца вера.
    Таму на сустрэчу мы запрашаем усіх дзяцей, якія хочуць узмацніць сваю веру, якая, як гаворыць святы апостал Якуб, без учынкаў з’яўляецца мёртвай.
   
    III. Запрашэнне – 1 чэрвеня 2013 года – Гродна
    Паважаныя Катэхеты, вялебныя Сёстры і Ксяндзы!
    У першую чаргу мы просім Вас аб малітоўнай падтрымцы гэтай ініцыятывы і аб актыўным удзеле дзяцей, асабліва першакамунійных. Няхай гэтая сустрэча будзе для іх падзякай за дар Эўхарыстыі.
    Заахвочваем, каб завяршэннем Вашай гадавой працы быў прыезд дзяцей, якіх Вы катэхізуеце, на III ДДД. Няхай гэта будзе чарговая добрая нагода для бліжэйшага пазнання Пана Бога, для новых знаёмстваў і ўзбагачэння духоўнымі перажываннямі. Просім Вас арганізаваць прыезд і дапамагчы дабрацца дзецям з Вашых парафіяльных супольнасцей. Растлумачце вернікам, а асабліва дзецям, значэнне такіх сустрэч, якія вельмі патрэбны і служаць не толькі духоўнаму развіццю, але і фарміраванню чалавечага сумлення.
    Запрашаем дзяцей ад 7 да 14 гадоў!!!
   
   
Дарагія Дзеці!
    Мы хочам ужо сёння накіраваць Вам запрашэнне да ўдзелу ў III Дыяцэзіяльным дні дзіцяці. Мы рыхтуем для Вас дзень цудоўнай сустрэчы з Богам, са спортам, з забавамі і з Вашымі равеснікамі, а таксама безліч прыемных і незабыўных уражанняў, якія, мы спадзяёмся, застануцца ў Вашай памяці на доўгія гады.
    Калі Вы хочаце дзяліцца сваёй верай, як гэта рабілі Апосталы, калі хочаце ўзмацняць яе, калі хочаце быць вернымі вучнямі і апосталамі Езуса Хрыста, мы чакаем Вашага прыезду!
    Мы адкрыты на Вашы прапановы і ідэі, звязаныя з падрыхтоўкай III ДДД. У Вас ёсць магчымасць паказаць свае музычныя, артыстычныя і іншыя здольнасці. Дастаткова патэлефанаваць, прапанаваць і заявіць аб удзеле, выступленні, выказаць жаданне супрацоўніцтва.
    Калі Вы хочаце падчас сустрэчы падзяліцца сваім талентам: заспяваць, станцаваць, расказаць верш і г.д., напішыце або пазваніце нам ужо зараз! Таксама і парафіі, якія хацелі б выступіць на сцэне, актыўна ўключыцца ў падрыхтоўку сустрэчы, чакаем Вашага сігналу!

   Падаём кантактны адрас для супрацоўніцтва:
    e – mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
    тэл: 8 (029) 78 40 572 МТС;
    8 (044) 46 06 140 Вэлком
    (кс. Юрый Марціновіч).
    Падрабязная інфармацыя і праграма сустрэчы будзе пададзена пазней.
    З пажаданнямі плённага пазнавання Езуса Хрыста,
    кс. Юрый Марціновіч, адказны за ДДД

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.