ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка 2024 года |
Таварыства свецкіх "Gloriosa Trinita"
Міжнародная кангрэгацыя каталіцкага евангелізацыйнага руху “Gloriosa Trinita” адбылася 20 красавіка ў Лідзе. Перад перапоўненай залай ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч прадставіў дэкрэт аб рэгуляванні дзеяння руху на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Зараз “Gloriosa Trinita” мае права дзейнічаць на ўзроўні ўсёй дыяцэзіі.
Міжнародны вечар каталіцкай культуры арганізавала лідская суполка каталіцкага евангелізацыйнага руху “Gloriosa Trinita”. Як распавяла с. Катажына Бучынская CNN, падчас гэтай сустрэчы кс. рэктар Юзаф Станеўскі зачытаў дэкрэт, якім кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч прымаў рух “Gloriosa Trinita” ў Гродзенскую дыяцэзію: †

– Зараз мы маем права ажыццяўляць справу евангелізацыі (а гэта асноўная мэта нашага руху) ва ўсёй дыяцэзіі. Дагэтуль мы некалькі гадоў з’яўляліся мясцовай суполкай руху пры адной з лідскіх парафій. За гэты час прыглядаліся да нашай дзейнасці, а вось цяпер прынялі на ўзроўні дыяцэзіі, – патлумачыла сястра.
На міжнародную кангрэгацыю руху “Gloriosa Trinita”, арганізаваную лідскай суполкай, прыбылі прадстаўнікі гэтага руху з Польшчы і Італіі на чале з заснавальнікам руху кс. Анджэем Свянцінскім. Яны давалі сведчанні, як перажываюць сваю веру і як ажыццяўляюць сваю дзейнасць у межах гэтага евангелізацыйнага руху.
Канцэрт распачаўся з малітвы праслаўлення, якую праводзілі лідскія прадстаўнікі руху “Gloriosa Trinita”. Пасля гледачы змаглі ўбачыць тэатралізаванае прадстаўленне “Колы грукаюць”, а затым быў прадстаўлены фільм пра дзейнасць “Gloriosa Trinita” ў Беларусі.
У праграме таксама было сведчанне веры аднаго з членаў лідскага руху “Gloriosa Trinita” Дзмітрыя Аблавацкага, які даў сведчанне сваёй веры: як ён прыйшоў у рух, як тут дзейнічае, што змянілася ў яго жыцці пасля гэтага. Таксама і ксёндз пробашч парафіі Святой Сям’і ў Лідзе Юзаф Ганьчыц правёў катэхезу, якую распачаў са згадвання біблейскай сцэны вяселля ў Кане Галілейскай. Малады запрасіў на вяселле Езуса, не ведаючы, якія праблемы яго могуць спаткаць на вяселлі і як Езус яму дапаможа. Гэтак жа і мы, калі штодзень будзем запрашаць Езуса ў свае справы, Ён нам будзе дапамагаць, казаў святар. Напрыканцы сустрэчы, пасля зачытання дэкрэта, кс. біскуп Аляксандр звярнуўся да членаў руху “Gloriosa Trinita” з накіравальным словам і ўдзяліў усім пастарскае бласлаўленне.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 251 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.