ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (2)

Варта ведаць

warto by

Разводы ўсё-такі шкодзяць
    Да такой высновы прый­шлі бельгійскія вучоныя з універсітэта ў Левене. Яны сцвердзілі, што кожнае чацвёртае дзіця з разбітай сям’і хаця б адзін раз застаецца ў школе на другі год. Даследаванні таксама паказалі, што негатыўныя вынікі разводу больш уплываюць на хлопцаў. Дзеці з разбітых сем’яў маюць меншыя шансы на заканчэнне сярэдняй школы, а таксама ў іх горшыя рэзультаты ў вучобе. Сярод самых галоўных прычын такой з’явы падаецца тры: стрэс, звязаны з разводам, абмежаваны кантакт з бацькамі і больш сціплы бюджэт разбітых сем’яў. І хаця даследаванні праводзіліся толькі ў фламандскай частцы Бельгіі, больш заможнай, гэта ўсё роўна дае шмат прычын для роздуму.

Крыніца: www.deon.pl

    Кітай: узрастае колькасць вернікаў 
    Ванг Дзуань, дырэктар кітайскага Упраўлення па справах веравызнанняў сцвярджае, што прычынай узрастання колькасці веруючых людзей у Кітаі з’яўляецца пошук супакою ў гэтым усё больш складаным свеце.
    Кітайская Народная Рэс­публіка мае афіцыйны статус атэістычнай дзяржавы, дзе кіраўніцтва імкнецца да абсалютнага адмаўлення рэлігіі і секулярызацыі грамадства. Але нягледзячы на такія намеры, колькасць вернікаў у Кітаі значна ўзрасла за апошнія тры дэкады. Згаданы вышэй палітык Ванг Дзуань гаворыць, што рэлігія можа быць прычынай канфліктаў і антаганізмаў, а таму ён таксама заахвочвае распаўсюджваць веды і разбураць рэлігійныя забабоны. Арганізацыі, якія стаяць на ахове праў чалавека, крытыкуюць улады гэтай краіны за адсутнасць рэлігійнай свабоды.
    Варта прыгадаць, што паводле пададзенай інфармацыі, у Кітаі пражывае каля 35 млн хрысціян, з якіх 12 млн – католікі. (3%).

Крыніца: www.gosc.pl

    Каталіцкае радыё ў Мексіцы
    Генеральны сакратар епі­скапату Мексікі бп Эўгеніо Ліра Ругарціа абвясціў, што каталіцкі Касцёл у гэтым годзе будзе мець уласнае радыё. Праўда, радыё будзе вяшчаць толькі ў інтэрнэце, але гэта ўжо вялікі крок наперад, паколькі на сённяшні дзень дзейнічаe забарона, якая прадугледжвае, што рэлігійныя ўстановы не маюць права мець радыё або тэлебачанне. У будучым плануецца таксама стварэнне каталіцкага тэлебачання, таксама ў інтэрнэце.

Крыніца: Ватыканскае радыё

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.