ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (47)

Слова для Жыцця

Папа Францішак І
    Панна Марыя вучыць нас таму, што значыць жыць у Святым Духу і што значыць прыняць навіну Бога ў нашым жыцці. Яна зачала Езуса праз пасрэдніцтва Святога Духа і кожны хрысціянін, кожны з нас закліканы да прыняцця Божага слова, каб прыняць Езуса ў сябе, а потым занесці Яго ўсім. Марыя заклікала Святога Духа разам з Апосталамі ў Вячэрніку. Таксама і нас, кожны раз, калі мы збіраемся на малітве, падтрымлівае духоўнай прысутнасцю Маці Езуса, каб мы атрымалі дар Святога Духа і мелі моц, каб даваць сведчанне аб уваскрослым Хрысце.
   
    “Regina caeli”, фрагмент прамовы, 28.04.2013


Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці   Кс. абп Клаўдыа Гуджэроці
   Будзьце жывым Целам Хрыста, таму што гэтая зямля патрабуе гэтага. І не забывайцеся ніколі, што Вы з’яўляецеся часткай усяго Цела Хрыста, таму што частка, якая не мае еднасці з усім целам, гэта мёртвая частка. І ў свой час, калі гэтая частка мае цесны кантакт з усім Целам, тады гэта прыгожа і тады гэта частка можа гэтым ганарыцца... Трэба, каб і па-за касцёлам бачылі, што мы Цела Хрыста. Людзі шчырыя, шчодрыя і салідарныя. Людзі, якія шануюць іншых.

    Фрагмент гаміліі, Жалудок, 27.04.2013

 

 
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

   Няхай гэтая вера і любоў спадарожнічаюць вам у асабістым і духоўным развіцці, а таксама знойдуць адлюстраванне ў клопаце пра гэты сакральны будынак як бачны знак прысутнасці Хрыста ў жыцці вашай парафіяльнай супольнасці.

    Пажаданні падчас урачыстасці ў Жалудку, 27.04.2012

 

 
Кс. бп Антоні Дзям’янка Кс. бп Антоні Дзям’янка

   У нашай дыя­цэзіі (ад рэд.: Пінская дыяцэзія) на сённяшні дзень 76 парафіяльных супольнасцей і толькі 56 святароў. У той жа час, касцёльнае права і досвед кажа, што добра, калі кожная парафія мае свайго душпастара. Пры гэтым трэба заўважыць, што 50% святароў у нашай дыяцэзіі – гэта святары “Fidei Donum”. Мы ўдзячныя ім за прысутнасць і служэнне, а таксама за малітву аб пакліканнях з Беларусі. Мы заклікаем маладых людзей, якіх Бог кліча да святарства, каб яны прынялі гэтае запрашэнне.

    Фрагмент закліку да няспыннай малітвы аб пакліканнях да святарства, 27.04.2013

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.