ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Аб Марыі ў “Слове Жыцця”

Слова рэдактара

Нельга аддзяліць хрысціяніна ад Маці Божай. Не ўдасца зразумець сваё жыццё, учынкі і веру без Яе прысутнасці ў нашым жыцці. Найлепшая дарога да Езуса вядзе праз Марыю.

   Над тэмай чарговага разва­жання не трэ­ба было доўга задумвацца. Май – марыйны месяц, месяц Той, якую мы вельмі любім. Любоў нашай зямлі да Маці Божай настолькі вялікая, што дастаткова ўвайсці ў кватэру сярэдняга католіка, каб убачыць там як мінімум некалькі абразоў Маці Божай. Разам з крыжамі, якія моцна ўкаранёны ў гісторыю нашай веры, мы заўважаем існаванне ў нашай Беларусі розных каплічак прысвечаных менавіта Марыі. Гэта не нейкая пабожная акцыя на паказ, а вызнанне жывой веры ў Марыю па-свойму.
    Давайце паспрабуем сказаць некалькі слоў аб Марыі, маючы надзею, што гэта будзе наш чарговы сыноўскі погляд на Маці. Марыя і Яе жыццё можа быць нам блізкае. Яна з’яўляецца пасрэдніцай паміж Богам і чалавекам, і менавіта гэта ўказвае на вялізны культ Яе асобы. Маці, поўная хвалы і пашаны, а пры гэтым, вельмі падобная да кожнага чалавека, які перажывае свае праблемы і цярпенні. Марыйнае крэда павінна быць моцна ўпісана таксама ў жыццё Яе дзяцей, г.зн. кожнага з нас.
Пасля кожнага закліку літаніі мы можам на асабістым прыкладзе адчуць, як блізка Яна да нас і як апекуецца намі, нашым жыццём. Сёння варта задаць сабе некалькі пытанняў і задумацца над тым, ці ў нашым жыцці Яна стала прысутнічае. Так, як я ніколі не забудуся сваёй зямной маці, так ніколі не маю права забыцца пра Маці Божую.
    Калі я не маю ў сваім сэрцы Марыі, не маю таксама і Езуса. Бо гэта ж менавіта Яна ведае, кім з’яўляецца Бог, ведае Яго абяцанне, якое сёння прагне перадаць кожнаму з нас. Нельга аддзяліць хрысціяніна ад Маці Божай. Не ўдасца зразумець сваё жыццё, учынкі і веру без Яе прысутнасці ў нашым жыцці. Найлепшая дарога да Езуса вядзе праз Марыю. Чалавек, які разумее гэтую праўду, напэўна, ужо не адзін раз сустрэўся з Хрыстом, да якога Яна прывяла. Кожны літанійны ларэтанскі заклік павінен у нашым сэрцы выклікаць нашмат большыя ўражанні, чым усе казанні. Кожны зварот можа быць дэвізам чарговага дня нашага жыцця, калі Марыя будзе мець нас у асаблівай апецы.
    Акрамя тра­­ды­цыйных спосабаў разважання над Яе жыццём у такіх малітвах, як Ружанец, Ларэтанская літанія, “Пад Тваю абарону” і многіх іншых, польскія біскупы пайшлі далей, каб католікі, а асабліва маладыя людзі, пазнавалі Марыю, выкарыстоўваючы новыя сродкі евангелізацыі. На працягу ўсяго мая духавенства, актыўнае на Твітэры, будзе “чырыкаць” на тэму чарговых заклікаў літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі. На гэты раз да іх далучыцца старшыня Канферэнцыі епіскапата Польшчы абп Юзаф Міхалік, які ўжо больш за год амаль штодзённа дасылае свае “духоўныя Твіты”. Ініцыятарамі маёўкі з’яўляюцца пяць духоўных асоб, натхнёных ініцыятывай іспанскіх ксяндзоў. Яны спачатку заснавалі старонку @duchowni на Твітэры, а затым вырашылі зрабіць наступны крок і ў Вялікім посце праводзілі рэкалекцыі для карыстальнікаў Твітэра разам з 20 іншымі ксяндзамі.
    А якімі будуць нашыя духоўныя іні­цыятывы? Давайце паспрабуем даручыць сябе і сваё жыццё Той, якую мы вельмі любім. Вышэйшае кароткае марыйнае разважанне можа быць для нас матывам для развіцця. Няхай Марыя натхніць жыццё кожнага з нас. Чым больш мы будзем любіць Маці Божую, тым бліжэй мы будзем да Яе Сына, а праз гэта будзем мацней любіць Касцёл.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.