ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

7 красавіка 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вернікі парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у мікрараёне Паўднёвы ў Гродне сардэчна дзякуюць спадару Леху Попяк і ўсёй яго сям’і за перададзены ў дары для нашай парафіі арган, які будзе служыць на Божую хвалу. Ахвяравальніку жадаем нязгаснага запалу ў сэрцы, ласкаў з Божай рукі і радасці існавання на гэтым свеце.
Ксяндзы з парафіі і вернікі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя і сіл на доўгія гады жыцця, радасці і супакою на кожны дзень, добразычлівых людзей побач, а таксама шмат Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Касцёльны камітэт з пар. Вялікія Эйсманты
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння, Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, цярплівасці, дароў Святога Духа нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і вядзенні людзей да Бога. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорвае Цябе ўсімі патрэбнымі ласкамі і дазволіць цешыцца прыгожым плёнам сваёй паслугі.
Любячая мама з усёй сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння, Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых ласкаў ад Уваскрослага Хрыста, сілы, здароўя, радасці, шчодрага плёну на ніве Пана і бласлаўлення Яго Маці, Найсвяцейшай Панны Марыі.
З малітвай і ўдзячнасцю Ірына Абухоўская з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Андрэю Роўбе з нагоды Дня святара жадаем шмат Божых ласкаў, дароў Святога Духа, здароўя на доўгія гады, бласлаўлення Уваскрослага Езуса і шчодрага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Пан.
Касцёльны камітэт
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем здароўя, сілы, радасці, Божай дапамогі ва ўсіх цяжкасцях душпастарскай працы. Няхай добры Бог адорыць Вас ласкамі, а Маці Божая ахінае мацярынскім плашчом і апекуецца Вамі кожны дзень. Няхай келіх горычы Вас абмінае.
З малітвай вернікі з пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Андрэю Жылевічу і Андрэю Лысаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шмат сіл, радасці і душэўнага супакою. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за гады цяжкай працы, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахіне плашчом мацярынскай апекі.
Сям’я Гайдзіс
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Сяргею Ангуру і Юрыю Марціновічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем бласлаўлення ад Уваскрослага Хрыста, апекі Яго Маці, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, а таксама шмат сіл для такой патрэбнай душпастарскай працы.
Сям’я Гайдзіс і вернікі з капліцы Сураж
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Францішку Галдысю і Паўлу Аляскевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сілы на кожны дзень святарскай паслугі і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас, адорвае сваёй ласкай і супакоем, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом. Мы дзякуем Богу за тое, што Вы з намі.
З малітвай і ўдзячнасцю члены III Ордэна св. Францішка з Суботнікаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Лазарэвічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем добрага здароўя, моцнай веры, надзеі і трываласці, бласлаўлення Уваскрослага Хрыста, моцы Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя, Маці святароў, апекуецца Вамі, лагодзячы ўсякі боль, а святло Хрыста няхай асвячае промнямі міласэрнасці Вашу паслугу. Мы заўсёды будзем памятаць пра мудрага і шчодрага святара ў сваіх ружанцовых малітвах. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя парафіяне і дзеці з касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Яну Пузыну, Валерыю Аброшку і Паўлу Паўлюкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, аптымізму, плённай душпастарскай працы, дароў Святога Духа і як мага больш навяртанняў людскіх душ да Езуса. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваім бласлаўленнем і асцерагае ў цяжкія хвіліны жыцця. Дзякуем за клопат над нашай парафіяй.
Дзеці і парафіяне з Граўжышкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Пятру Кубелю з нагоды Уваскрасення Пана жадаем радасных свят, здароўя, радасці, сіл у будаванні парафіі і вядзенні людзей да Бога. Дзякуем за Божае слова, за навучанне моладзі, дапамогу хворым, працавітасць, памяркоўнасць, а перш за ўсё, за Вашае добрае сэрца. Дзякуй Богу, што Вы з намі, а Вашай Маме – за Сына Святара.
Сем’і Страчыньскіх і Венскевічаў
◊◊◊
Паважанаму айцу доктару Андрэю Шчупалу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых Божых дароў, здароўя, сіл, бласлаўлення ад Збаўцы свету, апекі Найсвяцейшай Маці, радасці і цудоўнага плёну на ніве, на якую Вы былі пасланыя. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Сям’я Заяц
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Гавецкаму, Віталію Чургану і Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, аптымізму і Божай міласэрнасці. Няхай добры Бог стане для Вас крыніцай супакою і павагі.
З радасным Алелюя ўдзячная сям’я Язерскіх з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Віктару Велівісу, Артуру Валчкевічу, Алегу Канановічу, Тадэвушу Крыштопіку, Андрэю Лішко і Паўлу Салабудзе з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, сіл у рэалізацыі сваіх шляхетных задач, цярплівасці і шмат радасці, што выплывае з паклікання да служэння Пану. Хрыстос Уваскрос!
Вернікі з Грандзічаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Імянін, Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем букет сардэчных пажаданняў, а таксама словы ўдзячнасці і прызнання. Жадаем шмат Божых ласкаў, добрага здароўя на доўгія гады, добразычлівых людзей, сіл, патрэбных у абвяшчэнні Евангелля і вядзенні Божага люду ў збаўчы порт. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за аўтэнтычную святарскую паставу, духоўнае кіраўніцтва, глыбокія казанні і прыклад веры. Няхай Хрыстос падтрымлівае Вас у штодзённым імкненні да святасці, а св. Юзаф выпрошвае патрэбныя ласкі і дары на доўгія гады службы Хрыстоваму Касцёлу і нашай парафіі.
З удзячнасцю парафіяне, маладыя сужэнствы з дзецьмі і моладзь з пар. Паўднёвы, а таксама клерыкі Аляксандр і Юрый
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат Божых ласкаў, моцнага здароўя, поспехаў у душпастарскай працы. Дзякуем за Божае слова і добрае сэрца.
Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: прэлату Антонію Філіпчыку, Генрыку Яблоньскаму і Паўлу Лазоўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана, агорнутыя гэтай вялікай таямніцай, перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай Той, які паўстаў з гроба, узмоцніць веру, распаліць любоў і стане для Вас крыніцай супакою, памяркоўнасці і пашаны. Жадаем Божай апекі, шмат дабра і радасці, дапамогі Маці Божай. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова і за тое, што Вы побач з намі.
Моладзь з пар. св. Вацлава
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Казіміру Мураве і Казіміру Вальчуку з нагоды свят Уваскрасення Пана і Дня святара жадаем усіх Божых ласкаў, моцнага здароўя, штодзённай радасці, усмешкі, дароў Святога Духа. Няхай Хрыстос блаславіць Ваш святарскі шлях, а Божая Маці ахінае плашчом мацярынскай дабрыні. Жывіце доўга і будзьце здаровы, каб і далей прыгожа абвяшчаць Божае слова і духоўна падтрымліваць вернікаў. Вясёлых свят!
З удзячнасцю былыя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Ігнатовічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем душэўнага супакою, здароўя, уданага супрацоўніцтва з вернікамі, да якіх Вы былі пасланыя. Няхай Адзіны Бог вядзе Вас прамымі сцежкамі, Маці Божая атуляе плашчом мацярынскай апекі, а Божы Дух няспынна жыве ў Вашым сэрцы і ніколі не дазволіць забыцца пра тое, што ў святарскім жыцці з’яўляецца самым важным.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Віктару Субелю, Чэславу Паўлюкевiчу, Андрэю Радзевiчу і Віктару Мыслюку з нагоды Дня ўстанаўлення сакраманту Эўхарыстыі і Велікодных свят жадаем бласлаўлення Уваскрослага Хрыста, радасці, якая плыве з гэтых свят, дароў Святога Духа, шмат сіл і стойкасці ў вядзенні людзей да Хрыста. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае Вас сваёй апекай i любоўю. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
З малітвай i глыбокай павагай Святлана Васiлеўская з сям’ёй з Санкт-Пецярбурга
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем усіх ласкаў ад Уваскрослага Хрыста, шчодрых дароў Святога Духа, сілы і стойкасці ў пакліканні, нязгаснага агеньчыка веры, супакою і моцнага здароўя. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя, Успамога Хрысцiян, захоўвае ад спакус i дадае мужнасцi ў крочаннi да Хрыста. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя вернікі з Дзятлава
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Мiкалаю Цiхановiчу і Андрэю Радзевiчу з нагоды Дня святара i Велiкодных свят жадаем Божай любовi, шмат ласкаў ад Езуса Хрыста, дароў Святога Духа, сталай апекi Найсвяцейшай Панны Марыi, здароўя, моцнай веры, цярплiвасцi, стойкасцi ў паклiканнi. Няхай Вашае жыццë будзе напоўнена радасцю, святлом, аптымiзмам, добрымi i зычлiвымi людзьмi.
Душпастарства службы здароўя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем сіл, стойкасці, непахіснай веры, надзеі, а таксама здароўя, радасці, шчасця і поспехаў ва ўсім. Няхай Уваскрослы Хрыстос вядзе Вас правільнай дарогай да збаўлення.
Сям’я Марцулевіч з Грабянёў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Генадзію Рамашко, Андрэю Вітэку і Станіславу Скрыдалевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем Божага бласлаўлення, моцы Святога Духа і няспыннай апекі Маці Божай на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя прыціскае Вас да свайго мацярынскага сэрца і дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця. Ад усяго сэрца дзякуем ксяндзам, якія прыязджаюць у нашу парафію з душпастарскай дапамогай. Радаснага Алелюя!
Верныя парафіяне з Германішкаў
◊◊◊
Паважанаму айцу Пятру Марцінцу з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, сіл, стойкасці ў душпастарскай працы, як мага менш смутку і ніякіх расчараванняў. Няхай добры Езус Уваскрослы бласлаўляе Вас, апраменьвае сваім святлом і заўсёды мае ў сваёй апецы.
З удзячнасцю парафіяне з касцёла Хрыста Валадара ў Азёрах
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Віталію Внароўскаму і Альгісу Паўлюкасу, а таксама клерыку Аляксандру з нагоды Дня святара жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў і ўсяго, што ў жыцці самае важнае. Жадаем усіх ласкаў ад Найвышэйшага Святара – Езуса Уваскрослага, вясёлых і радасных Велікодных свят, а таксама шчодрага плёну на душпастарскай ніве.
З малітвай вернікі з пар. Адэльск
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Францішку Галдысю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай на дарозе, якую Вам указаў Бог, Вам заўсёды спадарожнічае Найсвяцейшая Маці, няхай Уваскрослы Езус трымае Вас каля свайго сэрца і адорвае бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодры на свае дары. Мы дзякуем Богу за Ваша жыццё, за адданую службу Богу і людзям, добрае сэрца і любоў да нас. Няхай Ваша праца прынясе шчодры плён, а ў людскіх сэрцах і душах заквітнеюць кветкі любові.
З малітвай і ўдзячнасцю спадарыні Ядзвіга і Яніна з сем’ямі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Чэславу Паўлюкевічу, Андрэю Радзевічу і Віктару Мыслюку, а таксама ўсім ксяндзам і рэкалекцыяністам, якія працуюць у нас, з нагоды Вялікага чацвярга жадаем святасці, якая выражаецца ў стараннасці і прысвячэнні, каб Вас заўсёды падтрымлівала моц Святога Духа і любоў да Эўхарыстыі, каб Вы стараліся быць верагоднымі сведкамі Хрыста ў сучасным свеце. Жадаем, каб моцай Святога Духа Вы адкрывалі вячэрнік Вашага святарства і адважна абвяшчалі евангельскую справядлівасць, каб у збаўчых таямніцах Хрыста Вы распазнавалі прыгажосць Вашага святарства, каб у таямніцах святарскага жыцця Хрыстос стаў бачным і чутным. А ў першую чаргу, каб па прыкладзе Хрыста, Вы былі добрымі пастарамі і дасягнулі святасці!
З хрысціянскім прывітаннем парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою і апекі Маці Божай. Няхай ніколі не згасне запал да абвяшчэння Божага слова, а радасць несці Хрыста людзям перапаўняе Вашае сэрца.
Вернікі з капліцы ў Вердамічах
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Грэмзе з нагоды Дня святара і радасных свят Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, апекі Маці Божай Фацімскай, дароў Святога Духа, Божага бласлаўлення, моцнай веры і задавальнення ад душпастарскай працы.
З малітвай прыхільнікі НПМ Фацімскай
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Панны Марыі.
Былыя парафіяне з в. Навіянка
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Сяргею Ангуру, Юрыю Марціновічу і Андрэю Лысаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат Божых ласкаў: здароўя, радасці на далейшыя гады святарскай паслугі. Дзякуем за цудоўны прыклад веры і пабожнасці.
Ружанцовыя колы і вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Дарагой сястры Ядзвізе Мяцеліцы з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя і шчодрых Божых ласкаў. Няхай дары Уваскрослага Хрыста: супакой, радасць і надзея – напоўняць Вашае сэрца, дапамогуць перажываць цяжкасці і стануць крыніцай святасці ў сённяшнім свеце. Аддзяч, Божа, за добрае сэрца і мудрыя словы.
Кс. Генрык Яблоньскі і Касцёльны камітэт
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Генрыку Яблоньскаму і Віталію Бяленіку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, дароў Святога Духа, сіл і апекі Маці святароў. Дзякуем за ахвярную працу, прыгожы прыклад веры і пабожнасці.
З малітоўнай памяццю ўдзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчодрых Божых ласкаў і моцы Святога Духа. Няхай Божая Маці апекуецца Вамі і бласлаўляе кожны дзень. Няхай на Вашым шляху будуць толькі добразычлівыя людзі, а добры Бог чувае над Вамі і вядзе праз доўгія гады жыцця.
З малітвай сям’я Амбражук з Больцішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Залогу з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, пашаны ад людзей, шчодрых Божых ласкаў і апекі Маці Божай на шляху святарства. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за праведзеныя ў нашай капліцы рэкалекцыі.
З малітвай парафіяне з Валдацішкаў
◊◊◊
Паважанаму айцу Зянону Рамейку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: няхай Уваскрослы Хрыстос бласлаўляе кожны дзень святарскай паслугі, напаўняе сэрца радасцю і супакоем, Маці Божая няхай ахоўвае і апекуецца ў кожную хвіліну жыцця, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Жадаем у гэты асаблівы час перажывання Года веры глыбока акунуцца ў Божую любоў, каб магчы з надзеяй крочыць праз штодзённасць, у якой хапае перашкод, якія ставяць нашу веру перад выпрабаваннямі. Радаснага Алелюя!
З памяццю і духоўным яднаннем у малітве парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Паважаным айцам: Вітольду Пятэльчыцу, Аляксандру Махначу і Віталію Слуку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых ласкаў нашага Пана Езуса Хрыста, моцы Святога Духа і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень святарскай паслугі.
З радасцю і ўдзячнасцю парафіяне і Біблійнае кола са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды 30-годдзя, Велікодных свят і Дня святара ад усяго сэрца жадаем здароўя, сіл, апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама дароў Святога Духа. Няхай Езус адорыць Вас сваёй моцай і любоўю, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. Дзякуем за бязмежную любоў і шчырую малітву, якія Вы нясеце ў нашу парафію.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
◊◊◊
Паважанаму айцу Юрыю Саковічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя і радасці. Няхай промні Божай міласэрнасці асвячаюць дарогу святарскай паслугі, а Святы Дух шчодра ўзнагародзіць сваімі дарамі.
Удзячныя парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, а таксама моцнага здароўя на ўсё жыццё, нястомнасці, добразычлівых людзей на святарскім шляху ў служэнні Богу і людзям. Дзякуем Вам за Вашу працу і добрае сэрца.
Удзячныя парафіяне з Іўя
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Аляксандру Лебядзевічу і Яну Гавецкаму, апекунам Апостальства дапамогі чысцовым душам, з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог абараняе Вас і адорвае ўсімі ласкамі, а Маці Божая ахінае сваім плашчом і дорыць супакой. Ад усяго сэрца дзякуем за клопат пра нас.
Вернікі з вёсак Галімшчына, Вігушкі, Саковічы і Казінцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: бласлаўлення Уваскрослага Хрыста, апекі Яго Маці, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця і шмат сіл у такой патрэбнай душпастарскай паслузе.
Удзячныя парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Занеўскаму з нагоды Дня святара і Вялікадня перасылаем букет найлепшых пажаданняў: цярплівасці, радасці і бласлаўлення ў апостальскай дзейнасці. Добрага здароўя, сіл, няспыннай апекі Маці Божай, дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Жадаем, каб Вашае жыццё было напоўнена святлом, верай, надзеяй і аптымізмам. Няхай Боскі Збаўца вядзе Вас па прыгожай, хоць і нялёгкай дарозе паклікання для люду Пана.
З удзячнасцю касцёльны хор і парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Рушніцкаму складаем сардэчныя пажаданні: Алелюя сёння спяваем, Богу чэсць і хвалу аддаём, Бо ўваскрос наш Збавіцель, Гэтага свету Адкупіцель. Здароўя, радасці і поспехаў – Самыя шчырыя пажаданні.
Сем’і Стэцкевіч і Васільевых
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Велікодных свят жадаем сапраўднага шчасця, радасці, любові, веры і надзеі. Няхай Уваскрослы Пан напаўняе Вас заўсёды шчасцем і адорвае сваімі шчодрымі дарамі!
Парафіяльны камітэт з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем апекі Маці Божай, надзеі, шчодрых дароў Святога Духа і здзяйснення мар. Няхай Пан Езус адорыць Вас сваёй сілай і любоўю, а Яго анёл заўсёды будзе побач з Вамі. Няхай святлом Вашай любові да Бога будзе асветлена і нашае жыццё. Дзякуем Вам за бязмежную дабрыню, шчырую малітву, мудрыя парады, а таксама за святло, якое Вы нясеце не толькі вернікам, але ўсім людзям, якія гэтага патрабуюць.
З малітвай і ўдзячнасцю члены руху “Equipes Notre – Dame” з Жамыслаўля і Суботнікаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Францішку Галдысю і Паўлу Аляскевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Жадаем шмат Божых ласкаў, здароўя, сілы, душэўнага супакою, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і людской добразычлівасці. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадолець усе цяжкасці, а Божае слова, якое Вы засяваеце ў нашых сэрцах, прынясе сторазовы плён.
З малітвай і ўдзячнасцю члены руху “Equipes Notre – Dame” з Жамыслаўля і Суботнікаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Антонію Абухоўскаму і Юрыю Павайбу, а таксама сёстрам: Эўхарыі, Паўле і Гарэцце з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, душэўнага супакою і радасці на кожны дзень жыцця. Няхай Ваша штодзённая праца прыносіць задавальненне, а нас накіроўвае шляхам да збаўлення. Радаснага Алелюя!
З малітвай сям’я Касцюшка з Сапоцкіна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Кшыштафу Янасу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя і сіл, Божага бласлаўлення і апекі Панны Марыі. Няхай Ваша паслуга на Божай ніве прыносіць задавальненне і добры плён у навучанні вернікаў. Няхай Бог дапамагае Вам у працы. Дзякуем за ўсе намаганні і клопат пра людзей, за навучанне нашых дзяцей праўдам веры. Мы Вам вельмі ўдзячныя.
Вернікі з в. Вейшычы, сем’і Доўкша і Саўко
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яўгену Барысюку з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шмат Божых ласкаў, здароўя, радасці, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і шмат сіл у абвяшчэнні Добрай Навіны. Радаснага Алелюя!
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем букет пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, поспехаў, аптымізму, сілы, надзеі, усмешкі і шчодрых ласкаў ад Уваскрослага Хрыста.
Уся сям’я
◊◊◊
Дарагія Сібіракі! У цудоўнае свята Уваскрасення Пана жадаю Вам такой неабходнай радасці, любові блізкіх, здароўя, сіл, душэўнага супакою і ўсяго самага найлепшага. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца.
Старшыня Галіна Якалцэвіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу, капелану Таварыства сібіракоў пры СПБ, з нагоды Велікодных свят дзякуем за апеку над намі, за Божае слова, якое Вы нам абвяшчаеце. Жадаем шмат здароўя, радасці і моцнай веры. Няхай Уваскрослы Езус адорвае Вас любоўю і апекай.
Галіна Якалцэвіч разам з Сібіракамі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня святара і Вялікадня перасылаем сардэчныя пажаданні: няспыннай апекі Панны Марыі на нялёгкім шляху святарскай паслугі, дароў Святога Духа для адданай службы Богу і людзям, шчодрых Божых ласкаў, душэўнага супакою, людской добразычлівасці, нязгаснага запалу да абвяшчэння Божага слова, здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
З малітвай вернікі з пар. Луконіца
◊◊◊
Паважаным айцам: пробашчу Вітольду Жэльветра і Віктару Барысевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Вашае жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог адорвае сваімі ласкамі.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Ліпнішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды Дня нараджэння, Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця і радасці ў працы. Няхай Вашу душу сам Бог напаўняе ласкамі і дарамі, а таксама надалей бласлаўляе ў штодзённай працы і дазваляе радавацца плёнам святарства.
Парафіяне з Іўя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, радасці, душэўнага супакою і ўдзячнасці ад людзей, якія знаходзяцца побач. Няхай Божая міласэрнасць ахінае Вас, а апека Найсвяцейшай Маці дапамагае ўпэўнена ісці па той дарозе, якую Вам указаў Пан. Мы дзякуем Вам за тое, што Вы з намі.
Парафіяне з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Чургану з нагоды Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай дарога, якой Вы штодзённа ідзеце, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай. Няхай здароўе будзе моцным, а радасць штодзённай. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца, а Божы Провід чувае над Вамі. Хрыстос Уваскрос!
Кола Жывога Ружанца Маці Божай Тракельскай
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца складаем шчырыя пажаданні. Няхай выбраны Вамі шлях заўсёды асвятляе Найсвяцейшая Маці, добры Езус трымае і адорвае сваім бласлаўленнем і ўсімі неабходнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары. Жадаем таксама моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, дабрыні, радасці, поспехаў і заступніцтва Маці Божай.
Удзячныя парафіяне з в. Малінавая
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, Божага бласлаўлення і шмат радасных хвілін на нялёгкім, але найпрыгажэйшым шляху, які для Вас падрыхтаваў Пан. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Дзякуем Вам за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданую службу Богу і людзям.
Удзячныя парафіяне з Міжэрычаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Вялікадня ад усяго сэрца жадаем усяго найлепшага: здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у нялёгкай душпастарскай працы, добразычлівых людзей побач і сталага бласлаўлення Уваскрослага Хрыста. Радаснага Алелюя!
Касцёльны хор з в. Нача
◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды Дня нараджэння і свят Уваскрасення Пана перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці, стойкасці, шчодрых Божых ласкаў, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Бог мае Вас у сваёй апецы. Аддзяч, Божа, за ўсё.
Вернікі з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Дня святара і Велікодных свят, жадаем здароўя, сілы, цярплівасці, апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і добразычлівых людзей побач. Дзякуем Вам за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце, за цёплую ўсмешку і добрыя словы, а таксама за ўсё, што Вы робіце для людзей.
З павагай і малітвай былыя парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, апекі Уваскрослага Пана і Яго Найсвяцейшай Маці, а таксама шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі. Радаснага Алелюя!
Вернікі з пар. Раготна
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Аляксандру Баклажцу, Яну Балтрукевічу, Аляксандру Сасноўскаму і клерыкам нашай парафіі з нагоды Дня святара і Велікодны свят перасылаем гарачыя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, аптымізму, моцнай веры, сілы ў абвяшчэнні Божага слова і шчодрых ласкаў ад Уваскрослага Хрыста.
Вернікі з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды 70-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, няспыннай апекі Марыі Панны і ўсіх дароў Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі, а таксама здароўя, душэўнага супакою і людской добразычлівасці. Дзякуем Вам за мудрыя парады, дапамогу ў патрэбе, апеку над хворымі і адзінокімі. Няхай ніхто не зацямняе святла, якое выпраменьваецца з Вашага добрага сэрца.
З удзячнасцю III Ордэн свецкіх і парафіяне з пар. св. Уладзіслава ў Суботніках
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Юрыю Грыцко, Тадэвушу Крыштопіку і Ігару Анісімаву з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, няспыннай апекі Панны Марыі, здароўя, доўгіх гадоў жыцця і добразычлівых людзей побач.
Вернікі з касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў в. Першамайск
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Канапельку і ўсім ксяндзам, якія дапамагаюць у пастарскай паслузе ў парафіі Мсцібава, з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Езуса Хрыста ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай і Божай міласэрнасці на кожны дзень. Жадаем верна служыць Богу і людзям, а таксама стойкасці і дапамогі Святога Духа. Радаснага Алелюя!
Вернікі з пар. Бортнікі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня святара і Вялікадня перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, такога неабходнага для рэалізацыі ўсіх намераў, усіх Божых ласкаў, людской добразычлівасці, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай кожны дзень праходзіць у радасці, а побач будуць толькі зычлівыя людзі.
Вернікі з пар. Кемелішкі
◊◊◊
Паважаным айцам: Вітольду Пятэльчыцу, Аляксандру Махначу, Віталію Слуку і клерыку Аляксандру з нагоды Уваскрасення Пана жадаем шмат здароўя, сіл, стойкасці, шчодрых дароў Святога Духа і шчодрага плёну на Божай ніве. Хрыстос Уваскрос!
Ружанцовае кола св. Максімільяна ў Шчучыне
◊◊◊
Паважанаму айцу Вітольду Пятэльчыцу ў Дзень нараджэння перасылаем мноства гарачых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, нязгаснай надзеі, апекі Найсвяцейшай Маці, шмат сіл у пашырэнні Божага Валадарства, а таксама здзяйснення самых патаемных мар.
Ружанцовае кола св. Максімільяна ў Шчучыне
◊◊◊
Паважаным айцам: пробашчу Вальдэмару Слоце і Андрэю Ядкоўскаму, а таксама ўсім святарам з дэканата Вялікая Бераставіца з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, бясконцага запалу да працы і шмат радасці ад выконваемай паслугі. Радаснага Алелюя!
Вернікі з касцёла Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Езуса Хрыста жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем.
З малітвай удзячныя вернікі з пар. Жупраны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат ласкаў ад Збаўцы свету, сілы, радасці, здароўя на доўгія гады жыцця, надзеі, аптымізму і стойкасці на выбраным жыццёвым шляху. Хрыстос Уаваскрос!
Касцёльны камітэт з пар. Нача
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Рышарду Якубцу, Рышарду Пэрчаку і Генадзію Рамашко ў Дзень імянін жадаем здароўя на доўгія гады жыцця, сілы, аптымізму, нязгаснай надзеі, шмат радасці, апекі Маці Божай і св. Заступнікаў, а таксама шчодрага плёну на ніве Пана.
Апостальства дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Яну Сарэлу і Леону Лішыку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана Езуса жадаем шчодрага плёну ў святарскай паслузе, задавальнення ад выбранага жыццёвага шляху, здароўя, радасці, сіл і аптымізму. Няхай Найсвяцейшая Маці няспынна Вамі апекуецца.
Парафіянкі з вёсак Гледнявічы і Тупічаны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Кшыштафу Янасу з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця і Божага бласлаўлення. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца.
Сем’і Яскевіч і Камякевіч з в. Падбалоцце
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды 70-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат Божых ласкаў і моцнага здароўя на доўгія гады жыцця. Няхай Сэрца Езуса Хрыста будзе невычэрпнай крыніцай, з якой Вы будзеце чэрпаць энергію.
З малітвай парафіяне з пар. Суботнікі, вул. Першамайская
◊◊◊
Любімай маме, бабулі і прабабулі Марыі Урбановіч з нагоды 90-годдзя жадаем шмат здароўя, усмешкі на кожны дзень, каб сум і клопаты назаўсёды зніклі. Няхай Бог заўсёды Табой апекуецца, а Анёлы заўсёды будуць побач. Мы любім Цябе, наша дарагая мамачка і бабуля! 100 год!
Дзеці, унукі і праўнукі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Кшыштафу Янасу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя і сілы ў пашырэнні Божага Валадарства на зямлі. Дзякуем за Божае слова, якое Вы абвяшчаеце, за навучанне дзяцей і наведваннне хворых. Няхай кожны дзень святарскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
Вернікі з в. Вейшычы, сем’і Лудзіч і Кузьміч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды ўрачыстасці Божай міласэрнасці жадаем шчодрых Божых ласкаў і патрэбных дароў у святарскай паслузе.
Вернікі з пар. Божай міласэрнасці з Доцішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Рышарду Якубцу з нагоды Імянін жадаем шмат Божых ласкаў, моцнага здароўя і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог заўсёды Вас бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці няспынна Вамі апекуецца.
Парафіяне з Мікелеўшчыны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Эдварду Сінкевічу з нагоды Дня святара і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены промнямі Божай міласэрнасці, Святы Дух адорвае мудрасцю, цярплівасцю і спакоем, а кожны дзень душпастарскай працы прыносіць радасць і задавальненне.
Клерыкі
◊◊◊
Дарагой сястры Агнешцы, нашай арганістцы, з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, сіл і стойкасці ў штодзённай працы, непахіснай веры, пэўнай надзеі і дасканалай любові. Няхай Ваш спеў заўсёды цешыць нашыя сэрцы, а Ваша цудоўная ўсмешка ніколі не сыходзіць з твару.
Парафіяне з пар. св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Юрыю Федуку, Юрыю Кузьмічу і Юрыю Свіслоцкаму ў Дзень імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка.
Апостальства дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Бураку з нагоды смерці Бацькі перасылаем словы глыбокага спачування, спалучаныя з малітвай.
Сем’і Сарэла, Урбановіч, Куклінскіх і Баркоўскіх

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.