ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Новая дарога Касцёла

Слова рэдактара

Папа ведае свой Касцёл, ведае свет, у якім мы жывём, напэўна, ведае, як выратаваць тое, што мы страчваем, і як знайсці той скарб, імя якому – вера.

   Большасць з нас на працягу двух апошніх тыдняў чакала навін з Ватыкана. Мы хацелі як мага хутчэй пачуць гэтыя важныя і патрэбныя словы, якія нясуць усяму свету добрую навіну аб тым, што Паўсюдны каталіцкі Касцёл мае Папу. Новы Папа, якога мы так моцна чакалі, упершыню з’явіўся на балконе базілікі святога Пятра ў Рыме 13 красавіка ў 21.06 па беларускім часе. Ён прыбыў з далёкай краіны, Лацінскай Амерыкі, дзе жыве 483 мільёны католікаў – гэта амаль на 200 мільёнаў больш, чым у Еўропе. Назіраючы па тэлебачанні за гэтымі асаблівымі хвілінамі новай дарогі Касцёла, я адразу зразумеў і адчуў, што гэта вельмі просты, спакойны і пакорны чалавек, а галоўнае, вельмі мілы і адкрыты. І гэта не былі толькі мае думкі. Знаёмыя, інтэрнаўты, журналісты – усе ў адзін голас гаварылі аб гэтым. Такога Папу дзякуючы дзеянню Святога Духа мае Касцёл. Нам ужо вядомы рэцэпт пераадолення крызісу веры, асабліва ў Еўропе. З далёкай і цёплай Аргенціны прыходзіць просты Францішак, каб несці вельмі жывую і моцную веру туды, дзе яе шукаюць, людзям, якія згубілі яе альбо пачалі сумнявацца, кожнаму, хто патрабуе яе ўзмацнення, бедным і ўбогім духам.
Італьянская прэса адразу ж пасля выбару новага Папы, акі абраў імя Францішак, друкуе новыя нумары газет з загалоўкам: “Францішак, папраў наш Касцёл”. Вялікія і складаныя заданні стаяць перад новым Папам. Святы Айцец усё гэта разумее, таму падчас кожнай магчымасці просіць нас маліцца ў яго інтэнцыі. Ён хоча быць, асабліва ў першыя дні свайго сціплага Пантыфікату, у цішыні і засяроджанні, паглыбляцца ў малітву за кожнага з нас, за ўвесь Хрыстовы Касцёл, Пятром якога стаў кардынал з Аргенціны Хорхе Марыа Берголіа.
    Зварот да імя бедняка з Асізі – гэта не выпадковасць, а глыбокае і абдуманае рашэнне. Як гаворыць сам Папа, св. Францішак быў чалавекам малітвы і ўчынкаў, чалавекам, які заўсёды памятаў пра бедных, які кожнаму нёс Хрыста. Думаю, мы трошкі забыліся аб такой прастаце сэрца і асабістага ўчынку, аб тым, што і мы можам быць такімі простымі, як св. Францішак і цяперашні папа Францішак. Святы Францішак, які нават мог дамовіцца са звярамі, бясспрэчна, падкажа папе Францішку, ак дамовіцца з кожным членам Паўсюднага Касцёла.
    Папа ведае свой Касцёл, ведае свет, у якім мы жывём, напэўна, ведае, як выратаваць тое, што мы страчваем, і як знайсці той скарб, імя якому – вера. Гэтыя падзеі каталіцкага Касцёла атрымліваюць асаблівае значэнне ў Год веры, у перыяд Вялікіх дзён мукі, смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста.
    Дарагія Чытачы, у гэтую важную для Касцёла хвіліну, калі мы ўжо маем папу Францішка, я, у першую чаргу, хацеў бы выказаць радасць і ўдзячнасць. Удзячнасць Пану Богу, што дапамог так спраўна распазнаць таго, каго Ён выбраў сваім намеснікам на зямлі. Са словамі папы Францішка я хачу ад свайго імя і ад імя рэдакцыйнага калектыва нашай газеты “Слова Жыцця” ад усяго сэрца скласці святочныя пажаданні, кожнага з Вас запрасіць вызнаваць Хрыста на кожны дзень жыцця, каб мы ніколі не былі змучаныя тым, што просім у Бога прабачэння за нашыя слабасці, каб кожны з нас ішоў наперад з Хрыстом, будаваў Касцёл на скале і нястомна вызнаваў Уваскрасенне да новага, лепшага жыцця з Богам. Жадаю Вам, каб Велікодныя святы былі радаснымі і мілымі, каб кожны ў гэтыя дні адчуў цеплыню ў сваім сэрцы і доме, дзелячыся зычлівасцю з кожным чалавекам. Няхай Уваскрослы Хрыстос блаславіць кожнаму з нас у нашых добрых пачынаннях. Радаснага Алелюя і смачнага яйка!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.