ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

10 сакавіка 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Жылісу з нагоды 40-й гадавіны выканання святарскай паслугі ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя на далейшыя гады душпастарскай працы, штодзённай апекі Панны Марыі і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны дзень Вашай нялёгкай паслугі прыносіць радасць і задавальненне, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, сілы, радасці, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў і моцы Святога Духа, а таксама шмат сіл у абвяшчэнні Божага Валадарства сярод люду Пана. Шчасці Божа.
Сям’я Максімчыкаў з Гродна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін жадаем шмат Божых ласкаў, здароўя, сілы, душэўнага супакою, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і людской добразычлівасці. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадолець усе цяжкасці, а Божае слова, якое Вы засяваеце ў нашых сэрцах, прынясе сторазовы плён.
З павагай Яніна і Рышард Станеўскія з усёй сям’ёй
◊◊◊
Любімаму брату і дзядзьку Юзафу Сарасеку з нагоды Імянін і 70-га Дня нараджэння. Кожны год у той самы час кожны жадае Табе ўсяго, што толькі можна. А мы, карыстаючыся гэтай магчымасцю, жадаем здароўя і шмат радасці, каб здзейснілася тое, аб чым Ты марыш, а тое, што любіш, каб было Тваім. Жыві ў шчасці і радасці, не ведай смутку і непрыемнасцей. Няхай усё зло Цябе абмінае, а дабро ў жыцці спрыяе.
З самымі сардэчнымі пажаданнямі сёстры Станіслава і Марыя з сем’ямі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды 40-га Дня нараджэння жадаем здароўя, сіл, цярплівасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а выконваемая праца прыносіць радасць і задавальненне. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая дадае сіл, цярплівасці і стойкасці на выбраным шляху. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць задавальненне.
З малітвай Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Трабаў
◊◊◊
Любімай маме і проста цудоўнай жанчыне спадарыні Меланіі Мазан з нагоды Юбілею хочам скласці свае сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Цябе моцным здароўем, радасцю, а таксама сваёй бясконцай любоўю і бласлаўленнем. Няхай усмешка ніколі не сыходзіць з Твайго твару а вочы зіхацяць ад шчасця. Жадаем доўгіх гадоў жыцця і добрых людзей навокал.
Сын Павел і добрыя знаёмыя з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Збігневу Драгулу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, шчасця, Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, апекі Маці Божай і ўсяго самага найлепшага. Аддзяч, Божа, за добрае сэрца і мудрыя словы.
Сям’я Мармыш з Галавічполя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Станеўскаму ў Дзень імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці святароў – і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа і добрага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах, а таксама штодзённай радасці.
Родныя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу доктару Аляксандру Севасцьяновічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем апекі Маці Божай, надзеі, шчодрых дароў Святога Духа і здзяйснення мар. Няхай Пан Езус адорыць Вас сваёй сілай і любоўю, а Яго анёл заўсёды будзе побач з Вамі. Няхай святлом Вашай любові да Бога будзе асветлена і наша жыццё. Дзякуем Вам за бязмежную дабрыню, шчырую малітву, мудрыя парады, прыязную ўсмешку, а таксама за святло, якое Вы нясеце не толькі ў нашу невялікую парафію, але і ўсім людзям, якія гэтага патрабуюць. А мы абяцаем Вам стаць чысцейшымі і дабрэйшымі, накіроўваць свае сілы на дапамогу бліжнім і адкрываць свае сэрцы насустрач Божай міласэрнасці.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з касцёла святога Мікалая ў Міры
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Казіміру Енджэйчаку, Збігневу Драгулу і Юзафу Ханьчыцу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, поспехаў, цярплівасці ў душпастарскай працы, Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа.
Апостальства дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю, апекуну Апостальства дапамогі чысцовым душам, з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог асцерагае Вас і адорвае ўсімі ласкамі, а Маці Божая ахінае сваім плашчом і дорыць супакой. Ад усяго сэрца дзякуем за клопат пра нас.
Члены Апостальства
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, Божай радасці, бласлаўлення Найсвяцейшай Панны Марыі і апекі св. Заступніка.
З удзячнасцю і пашанай вернікі з пар. Кемелішкі
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Жылісу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, сталай апекі Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў, здароўя і толькі радасных хвілін. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Ляховічу ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі, каб Святы Дух кіраваў Вамі, Маці Божая мела ў сваёй апецы, а Божая ласка заўсёды на Вас спачывала. Жывіце для нас доўгія гады, і няхай памнажаюцца здароўе і шчасце.
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, здзяйснення ўсіх мар і намераў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і шчодрых дароў Сятога Духа.
Верныя парафіяне з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін жадаем радасці ад выконваемай святарскай паслугі, імкнуцца Божай дарогай да святасці, шчодрых Божых ласкаў ад нашага Пана і бласлаўлення на кожны дзень жыцця.
Адарацыйнае кола з Адамавіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Станеўскаму ў Дзень імянін жадаем здароўя, цярплівасці, мудрасці, а таксама апекі Маці Божай і св. Юзафа.
З малітвай “Маргарытка” з пар. Беняконі
◊◊◊
Паважаным айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены промнямі Божай міласэрнасці, Святы Дух адорвае мудрасцю, цярплівасцю і супакоем, а кожны дзень душпастарскай працы прыносіць радасць і задавальненне.
Парафіяне з Селіванаўцаў
◊◊◊
Любімай жонцы, маме, бабулі і прабабулі Яніне Станеўскай з нагоды 75-годдзя жадаем усяго найлепшага. Няхай кожны дзень прыносіць радасць, у сэрцы заўсёды госціць усмешка, праблемы абмінаюць, і ўсе, хто навокал, дораць Табе толькі любоў, бо Ты гэтага заслугоўваеш, як ніхто іншы на свеце.
Муж Рышард і дзеці з сем’ямі
◊◊◊
Дарагая бабуля Здзіслава Цыдзік! У такі ўрачысты дзень, якім з’яўляецца Твой 80-ты Дзень нараджэння, жадаем Табе шмат здароўя, шчасця і ўсмешкі на кожны дзень, каб смутак і клопаты зніклі! Няхай добры Бог заўсёды мае Цябе ў сваёй апецы, і няхай анёлы заўсёды будуць побач. Мы любім Цябе, наша дарагая бабуля, і жадаем, каб Ты пражыла па меншай меры 100 гадоў!
Дзеці, унукі і праўнукі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня нараджэння хочам скласці сардэчныя пажаданні. Дзякуй Богу за дар Вашага жыцця. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе Вас на святарскім шляху, а Маці Божая, якая даручае свайго Сына ў Вашыя рукі, няхай абараняе мацярынскай любоўю і ахінае сваёй апекай. Кожную хвіліну напаўняйце так, каб затым успамінаць яе з радасцю. Чэрпайце моц з бясконцай крыніцы, якой з’яўляецца сэрца Езуса, з сонца, з кропель дажджу і ўсмешак іншых.
Таварыства Апостальскай дапамогі чысцу, парафіяне з в. Сурвілішкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Збігневу Драгулу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці. О, Езу, вечны і найвышэйшы Святар, захавай у глыбіні свайго Найсвяцейшага Сэрца нашага ксяндза Збігнева, прытулі яго да сябе і захавай ад усяго злога. Блаславі яго працу, каб яна прыносіла шчодры плён. Дзякуем за любячае нас сэрца і вялікую працу ў парафіі.
Вернікі капліцы св. Казіміра ў Галавічполі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: душэўнага супакою, задавальнення ад кожнай перажытай хвіліны, моцнага здароўя, шмат сіл і стойкасці, каб ісці нялёгкай дарогай святарскай паслугі, шчодрых Божых ласкаў, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Юзафа, а таксама добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху.
Касцёльны камітэт касцёла святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Рудзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: добрага здароўя, радасці, сіл у вядзенні людзей да Бога, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашага жыцця.
Парафіяне з Жалудка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, шмат сіл у нялёгкай душпастарскай працы, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
З удзячнасцю кола Жывога Ружанца св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус з Астраўца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вiктару Субелю з нагоды Дня нараджэння перасылаю шчырыя пажаданні: Божага бласлаўлення, здароўя, радасці, аптымізму, душэўнага супакою, моцнай веры, поспехаў у душпастарскай працы i шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе найпрыгажэйшым шляхам да святасці, а Мiласэрны Езус апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
З малітвай і павагай Святлана Васiлеўская з Санкт-Пецярбурга

 

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.