ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Як апранацца ў касцёл?

Задай пытанне

А ў чым справа??? Няўжо так нельга???” Колькі разоў з гэтымі пытаннямі сутыкаюцца душпастары, калі спрабуюць зрабіць заўвагу наконт таго, як трэба апранацца, збіраючыся прыйсці ў храм Божы. Мы спрабуем тлумачыцца розным: не навучылі, не ведаем і г.д. У той жа час, “няведанне закону не вызваляе ад адказнасці”. Кажам, што не маем “зялёнага паняцця аб тым, як апрануцца ў касцёл”, а адначасова лічымся з неабходнасцю адпаведна апрануцца ў іншых месцах і сітуацыях.
   Шукаючы адказу на пытанне, як апрануцца ў касцёл, я перш за ўсё павінен адказаць на вельмі простае, але ў той жа час фундаментальнае пытанне: “Куды, навошта і да Каго я іду, выбіраючыся ў касцёл”. Бо праз адзенне выражаецца маё стаўленне да месца і падзеі, на якой я знаходжуся. Цікава, што, напрыклад, у Італіі перад храмамі стаіць “касцёльная варта”, якая прыпамінае аб прыстойным адзенні тых, хто прыходзіць да святых месцаў. Справа датычыць не толькі жанчын, хоць іх у першую чаргу, і не заканчваецца з заканчэннем лета, хоць менавіта ў гэты перыяд узнікае найбольш непаразуменняў.
Праблема выбару годнага, адпаведнага адзення “ў касцёл” – гэта не проста асабістая справа паасобных людзей. Яна, як і ўсе адносіны, патрабуе выхавання з самага ранняга ўзросту. Самае простае правіла пры выбары адзення – зразумець, што наведванне Божага храма варта разглядаць як і любы афіцыйны візіт, падчас якога адбываецца сустрэча з самай важнай асобай. Я прыходжу ў храм, каб памаліцца, і маю абавязак дазволіць гэта зрабіць усім прысутным. Калі ж ёсць нават патэнцыяльная небяспека таго, што я сваім выглядам адстрашу іншых ад Бога, трэба задумацца, ці варта мець гэта на сумленні....
   Як у Божым храме, так і ў храме душы чалавека жыве сам Бог: “Ці ж не ведаеце, што вы – храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?” (1 Кар 3, 16)
   
    Паводле інтэрнэт-старонкі Душпастарства літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.