ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Выбары Папы Рымскага рыхтуе моладзь

На шляху да святасці

Пантыфікат Бенедыкта ХVІ скончыўся. Свет абмяркоўвае як былога Святога Айца, так і яго будучага пераемніка. Тым часам моладзь Гродзеншчыны прымае ўдзел у падрыхтоўцы да выбараў новага Папы – у віртуальнай і духоўнай прасторы. Сусветнай моладдзю створаны адмысловы сайт аdoptacardinal.org для малітоўнай падтрымкі кардыналаў, што будуць выбіраць кіраўніка каталіцкага Касцёла. Кожнаму ахвотнаму маладому чалавеку даручаецца адзін канкрэтны кардынал. Мэтай суполкі з’яўляецца духоўная апека над кожным са 117 выбаршчыкаў, каб Святы Дух дапамог ім зрабіць правільны выбар. Каб далучыцца да малітвы, трэба зайсці на сайт і запоўніць анкету (імя, прозвішча і e-mail). На скрыню карыстальніка дасылаецца партрэт і біяграфія аднаго з кардыналаў, за якога добраахвотнік будзе маліцца ў час працы канклава. Да моладзевай ініцыятывы ўжо далучылася больш за 170 тысяч чалавек з усяго свету, сярод іх – гродзенская моладзь.
    Карэспандэнт “Твайго Стылю” запытаў гродзенскіх членаў суполкі, чаму яны далучыліся да сусветнай малітоўнай актыўнасці.

   

Ганна, 24 гады, інжынер-праекціроўшчык, моліцца за кардынала з ЗША: “Я – каталічка і лічу сваім абавязкам малітоўна падтрымаць кардыналаў у выбары Святога Айца. Я веру, што праз Святога Духа выпрашу ласку для гэтага. Хачу аб’ядноўвацца з моладдзю свету ў малітве. Магчыма, я малюся за будучага Папу Рымскага. Лічу, што выбар новага Папы важны і для католікаў, і для звычайных грамадзян. Царква патрабуе добрага кіраўніка, бо мы жывём у цяжкія часы. Цяпер назіраецца тэндэнцыя да збліжэння і супрацоўніцтва Ватыкана і Беларусі, таму важна, хто будзе Біскупам Рыма. Папа – узор маральнасці, сумленне сучаснага свету. Важна, думаю, каб і ў гродзенцаў быў маральны ідэал. Для мяне Папа – прыклад чалавека, які можа жыць хрысціянскімі каштоўнасцямі ў сённяшнім свеце”.
   
    Алена , 35 год, настаўнік фізкультуры, моліцца за кардынала з Мексікі: “Малюся, бо будуць выбіраць менавіта кардыналы, каб іх вёў Святы Дух. Я хачу не проста заставацца староннім назіральнікам, а ўвайсці ўнутр, быць разам з кардыналамі духоўна. Даслала гэтую прапанову толькі практыкуючым католікам. Цяпер шырока абмяркоўваюць сыход Папы ў СМІ, але, думаю, што выбар новага Пантыфіка ніяк не паўплывае на жыццё няверуючых гродзенцаў”.
   
    Лёша , 24 гады, моліцца за кардынала з Ліссабона: “Усе навокал кажуць, што святары ў нас такія дрэнныя, а ніхто ані разу не памаліўся за тых святароў, каб яны былі талковымі. Адпаведна экстрапаліруем гэты падыход на Папу. Не тое, каб без нашай малітвы зусім ужо кепска было з новым Пантыфікам, але пасля Бенедыкта планка высока ўзнята – не так шмат такіх выдатных дзеячаў ёсць у Касцёле. Таму трэба маліцца за правільны выбар. Выбар Папы для гродзенцаў – гэта, на маю думку, зусім няважная справа, так, медыйны шум, не больш. Для католікаў – вельмі важна, але для рэшты, лічу, – проста навінка і ўсё”.
   
    Насця , 26 год, перакладчык, моліцца за кардынала з Германіі: “Па-першае, з гэтых кардыналаў выйдзе Папа. А ён настолькі важны для гісторыі, што мы проста не можам сабе ўявіць. Па-другое, на кардыналах адказнасць за выбар Папы. Трэба прасіць Святога Духа аб святле, каб выбар быў правільны. Па-трэцяе, я дагэтуль не малілася ў інтэнцыі канклава, бо гэта нешта абстрактнае для мяне. Вельмі спадабалася, што можна маліцца за аднаго кардынала, бо асоба з’явілася перада мной. Цяпер малюся і за ўсіх, і за яго. Па-чацвёртае, Папа часта ўплывае на ход падзей у гісторыі. Маральныя ўстаноўкі, якія ён дае (забарона абортаў, эўтаназіі), уплываюць па прыкладзе сумежных сасудаў. Калі Папай стане кардынал, які бліжэй гродзенцам, напрыклад, кардынал Тарчызіо Бертонэ, то гэта, напэўна, будзе чымсьці асаблівым”.
    “У гэты асаблівы момант прашу вас маліцца за мяне і за Касцёл, давяраючы, як заўсёды, Божаму Провіду”, – напісаў 24 лютага ў “Твітэры” Бенедыкт XVI. Выбары Пантыфіка адбудуцца ў сакавіку. Прадстаўнікі Беларусі не будуць прымаць удзел у канклаве, бо апошні беларускі сучасны кардынал Казімір Свёнтэк памёр у 2011 годзе. Як паведамляе Сatholic.by, Бенедыкт XVI змяніў правілы выбару Пантыфіка. Цяпер для абрання на Святы Пасад кандыдат павінен атрымаць прынамсі 2/3 галасоў удзельнікаў канклава. Раней дастаткова было любой большасці галасоў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.